Улады і COVID-19: Эпідэмія крывадушнасьці

Ці мае рацыю Лукашэнка, калі кажа, што Беларусь справілася з пандэміяй каранавірусу? Як улады маніпулююць пагрозай COVID-19 у адпаведнасьці са сваімі палітычнымі інтарэсамі? Як зьмянілася стаўленьне грамадзтва да пандэміі і палітыкі ўладаў адносна яе?

Гэтыя тэмы ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць палітычныя аглядальнікі Свабоды Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч і Сяргей Навумчык.

Карбалевіч

  • Беларуская мэдыцына адмаўляецца выконваць рэкамэндацыі САЗ, паводле якіх калі ў чалавека быў каранавірус, то трэба ў выпадку сьмерці ставіць менавіта такі дыягназ.
  • Статыстыцы пра колькасьць інфікаваных да пачатку чэрвеня можна верыць. Але з пачатку чэрвеня цалкам імаверныя фальсыфікацыі ў бок заніжэньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каранавірус як заслона ад дэмакратыі. Улады выкарыстоўваюць пандэмію, каб абмежаваць празрыстасьць выбараў
  • У канцы сакавіка — на пачатку красавіка ў Менску маску было немагчыма набыць. Але людзі тады сапраўды пачалі іх насіць, недзе 30%. Цяпер колькасьць людзей у масках значна паменшылася.
  • Увага да тэмы пандэміі рэзка зьнізілася і ў Беларусі, і ў Расеі, і ў сьвеце.
  • Частка людзей верыць, што пандэмія адступае.
  • Частка шпіталёў, якія былі перапрафіляваныя на каранавірус, вярнуліся да ранейшай спэцыялізацыі.
  • Улады на працягу пандэміі зьмяншалі яе пагрозу. Але калі пачалася выбарчыя кампанія, дзяржаўныя мэдыя абураліся, што апазыцыя ладзіць пікеты і ставіць пад пагрозу здароўе людзей.
  • Не дапускалі назіральнікаў на сходы па фармаваньні выбарчых камісіяў, матывуючы гэтую забарону пандэміяй.
  • ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 23,7% беларусаў лічаць, што перахварэлі на COVID-19. Большасьць баяліся зьвяртацца да мэдыкаў, — апытаньне
  • Не запрасілі доўгатэрміновых назіральнікаў БДІПЧ АБСЭ, магчыма, толькі запросяць на самыя выбары.
  • Адна з прычын палітызацыі, наэлектрызаванасьці грамадзтва, «падпісной» рэвалюцыі — гэта палітыка ўладаў адносна каранавірусу, стаўленьне пэрсанальна Лукашэнкі да гэтай праблемы.
  • Былі незадаволеныя мэдыкі, якія ў разгар пандэміі ня мелі сродкаў абароны, былі незадаволеныя настаўнікі, якія былі вымушаныя весьці заняткі і для дзяцей, якія хадзілі ў школу, і онлайн — для тых, якія сядзелі дома, гэта была падвойная нагрузка.
  • Каранавірус адыграў сваю ролю каталізатару гэтага пратэсту.

Навумчык

  • Мы ня ведаем і ня ведалі сапраўдную колькасьць хворых і памерлых ад каранавірусу.
  • З экстрапаляцыі афіцыйных дадзеных вынікае, што пандэмія ў Беларусі павінна скончыцца 7 жніўня, за некалькі дзён да выбараў.
  • Відавочная штучнасьць гэтых лічбаў.
  • Дактары ў Віцебску кажуць, што сытуацыя цяпер лепшая, чым у разгар пандэміі, але па-ранейшаму цяжкая.
  • ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Графік: да дня выбараў выпадкі COVID-19 зьвядуць да нуля
  • Пару месяцаў таму ў Віцебску на вуліцах было значна больш людзей у масках, людзі расслабіліся.
  • У крамах у Віцебску цяпер прадаўцы ў масках.
  • Ва ўсіх маіх сяброў у Віцебску нехта са знаёмых ці родзічаў памёр ад каранавірусу.
  • Людзі асабліва абураюцца крыўляньнем Лукашэнкі наконт каранавірусу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Усе беленькія-маленькія». Яшчэ адзін рэцэпт Лукашэнкі ад каранавірусу
  • Ён мог, нават ня ўводзячы карантын, сказаць, што трэба быць пільнымі, што гэта небясьпека.
  • Яго не ўратуюць словы, што ня варта яго трактаваць як дурня, што ён, маўляў, гэтымі жартамі хацеў прадухіліць паніку.
  • Гэтае блюзьнерства, гэтае крыўляньне яму не даруюць ніколі.