24 чэрвеня Дзьмітры Ўрангель, аўтар праграмы «Прыгоды капітана Ўрангеля» на АНТ, выказаўся супраць адвольных затрыманьняў у сваім Інстаграме. Пасьля гэтага АНТ зьняла яго праграму з эфіру.
«Я бачыў, як у жывой прыродзе шакалы заганяюць у кут параненага зьвера, але мы не ў саваньне! Я ня бачу розьніцы паміж АЗГ (арганізаванымі злачыннымі групоўкамі — РС) 80–90-х і сёньняшнім днём! Тады, у 90-х, хлопчыкаў і бабуль па дварах не шчамілі ў кут, як жывёлаў не заганялі, людзей у палоне масава не трымалі. Такой небясьпекі за сваё жыцьцё і жыцьцё сваіх блізкіх я не адчуваў, як сёньня! На мне герб „Пагоня“, і ў сувязі з гэтым пытаньне: ці гатовыя „вартаўнікі парадку“ ня бегчы, а ўцякаць?», — напісаў 24 чэрвеня Дзьмітры Ўрангель.
26 чэрвеня тэлеканал АНТ зьняў з эфіру выпуск ягонай перадачы, паведаміла «Салідарнасць». А Дзьмітры Ўрангель напісаў у інстаграме, што АНТ спыніла паказ ягонай аўтарскай праграмы.
23 чэрвеня бізнэсовец Павал Белавус абвясьціў пра закрыцьцё крамы Symbal.by з 29 чэрвеня пад ціскам уладных праверак. Пасьля гэтай абвесткі да крамы прыйшлі дзясяткі людзей, утварылася чарга. Хутка да крамы пад’ехаў аўтазак, АМАП разагнаў чаргу, затрымаўшы каля 20 чалавек. Гэтыя падзеі выклікалі хвалю допісаў абурэньня і салідарнасьці, у тым ліку ад публічных пэрсонаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вядоўца СТВ Мартыненка расказаў, што падарыў вышыванку Symbal.by байцу Макгрэгару ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вядоўца «Славянскага базару» напісаў пост з чаргі ў Symbal.by: «Нельга біць дубінкамі людзей» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы вядучы БТ і АНТ абурыўся затрыманьнямі ля крамы Symbal.by ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шоўмэн і сьпявак Іван Вабішчэвіч: «Перамены патрэбныя!» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля выказваньняў Дзядзі Вані пра выбары адмянілі ягоны гомельскі канцэрт на 3 ліпеня