Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядоўца «Славянскага базару» напісаў пост з чаргі ў Symbal.by: «Нельга біць дубінкамі людзей»

абноўлена

Чарга каля крамы Symbal.by пасьля абвяшчэньня аб закрыцьці крамы 23 чэрвеня 2020 году
Чарга каля крамы Symbal.by пасьля абвяшчэньня аб закрыцьці крамы 23 чэрвеня 2020 году

Шоўмэн і сьпявак Дзяніс Дудзінскі, вядомы таксама як вядоўца «Славянскага базару» і перадач на БТ, напісаў пост з чаргі ў краму Symbal.by, дзе выказаўся супраць затрыманьняў пакупнікоў крамы 24 чэрвеня.​

«Менавіта сёньня мне як ніколі патрэбна цішотка ад „Сымбаля“. А таму што, гэй, вялізны і страшэнны АМАП, нельга біць дубінкамі людзей, якія прыйшлі набыць вопратку ці кубачак. Нельга біць сталую жанчыну толькі таму, што яна праходзіла каля крамы. Нельга натоўпам скакаць на студэнта, які прыйшоў са сваім сябрам набыць сувэнір. Яны проста стаяць у чарзе ў краму, нават ніякіх лёзунгаў ці заклікаў, ніхто нават ні ў кога не пытаецца, хто за каго будзе галасаваць... Яны проста стаяць і, як гэта заўсёды зараз з моладзьдзю, тупяць у свае тэлефоны ці травяць байкi пра сваіх выкладчыкаў і сяброў», — напісаў Дудзінскі.

Што адбылося?

Увечары 23 чэрвеня пасьля паведамленьня пра закрыцьцё крамы Symbal.by каля яе ўтварылася чарга з 50 пакупнікоў. Неўзабаве да чаргі падʼехаў аўтазак і міліцыянты пачалі затрымліваць людзей. Сузаснавальнік крамы Мікіта Броўка паведаміў Свабодзе пра затрыманьне 20 чалавек.​

Бізнэсовец Павал Белавус абвясьціў пра закрыцьцё офлайн-крамы Symbal.by з 29 чэрвеня. Раней прыпыніла сваю працу онлайн-крама.​Паводле Белавуса, праверкі супраць крамы не спыняюцца, іх робіцца толькі больш.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG