Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядоўца СТВ Мартыненка расказаў, што падарыў вышыванку Symbal.by байцу Макгрэгару


Адзіна з цішотак Symbal.by, ілюстрацыйнае фота
Адзіна з цішотак Symbal.by, ілюстрацыйнае фота

Вядоўца СТВ Антон Мартыненка выказаўся ў сваім інстаграме наконт затрыманьняў кліентаў крамы Symbal.by.

Мартыненка напісаў, што набыў сваю вышыванку да таго, калі за гэта пачалі біць і затрымоўваць. Вядоўца прызнаўся, што падарыў іншую такую вышыванку байцу Конару Макгрэгару, «які бʼецца толькі на рынгу і толькі з тымі, хто роўны яму па сіле».

Што адбылося?

Увечары 23 чэрвеня пасьля паведамленьня пра закрыцьцё крамы Symbal.by каля яе ўтварылася чарга з 50 пакупнікоў. Неўзабаве да чаргі падʼехаў аўтазак і міліцыянты пачалі затрымліваць людзей. Сузаснавальнік крамы Мікіта Броўка паведаміў Свабодзе пра затрыманьне 20 чалавек.​

Бізнэсовец Павал Белавус абвясьціў пра закрыцьцё офлайн-крамы Symbal.by з 29 чэрвеня. Раней прыпыніла сваю працу онлайн-крама.​Паводле Белавуса, праверкі супраць крамы не спыняюцца, іх робіцца толькі больш.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG