23 чэрвеня Аляксандар Паплаўскі пайшоў у краму Symbal.by, каб купіць сувэніры. На вуліцы стаяла чарга. Неўзабаве прыехаў аўтазак з супрацоўнікамі МУС і пачаліся затрыманьні.
Аляксандар пасьпеў зьняць на відэа, як да яго падбягаюць АМАПаўцы. У РАУС Савецкага раёну на хлопца склалі два пратаколы, павінен быць суд.
Затрыманьні каля Symbal.by
23 чэрвеня бізнэсовец Павал Белавус абвясьціў пра закрыцьцё менскай крамы Symbal.by з 29 чэрвеня пад ціскам уладных праверак. Раней прыпыніла сваю працу онлайн-крама.
Пасьля абвесткі пра закрыцьцё крамы ля яе ўтварылася чарга зь некалькіх дзясяткаў пакупнікоў. У эфіры відэастрыму, які вялі прадстаўнікі Symbal.by, паміж кіроўцам аўтамабіля, якія выяжджаў з двара, і людзьмі ў чарзе адбыўся канфлікт. Паводле сузаснавальніка крамы Паўла Белавуса, за стырном машыны быў мясцовы жыхар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сунулі пратакол, што я хуліган страшэнны». У чарзе да Symbal.by затрымалі кандыдата гістарычных навукУ 19:40 да крамы падʼехаў аўтазак. Сузаснавальнік Symbal.by Мікіта Броўка ў жывым эфіры паведаміў пра затрыманьні пакупнікоў з чаргі і прыпыніў трансьляцыю.
«Выяжджаў аўтамабіль, а людзі, якая стаялі побач з крамай, не давалі яму праехаць, — паведаміла Радыё Свабода прадстаўніца МУС Натальля Ганусевіч. — У мэтах спыненьня супрацьпраўных дзеяньняў, якія выразіліся ў блякаваньні аўтамабіля, выехаў нарад міліцыі. Некаторыя асобы дастаўленыя для разьбіральніцтва».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманьні каля Symbal.by — «масавая бойка» ці «несанкцыянаваны мітынг»? МУС ня можа патлумачыцьУ той жа час з розных відэа з сацыяльных сетак відаць, што супрацоўнікі АМАП затрымлівалі людзей з чаргі, якія не прысутнічалі падчас канфлікту. АМАП таксама даганяў людзей у дварах і зьмяшчаў у аўтазак. Сьведкі кажуць пра жорсткія затрыманьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманы каля Symbal.by хлопец напісаў заяву на АМАП. Сьцвярджае, што яго ўдарыліШто адбываецца з Symbal.by
12 чэрвеня ў Менску супрацоўнікі ДАІ спынілі кур’ера Максіма Блізьнюковіча, які вёз у краму 419 маек з надпісам «Псіхо3%». Паводле Паўла Белавуса, такія майкі — дызайнэрская прадукцыя іх кампаніі. Усе дакумэнты на гэтыя тавары спраўныя, забралі тавар цалкам незаконна, мяркуе Белавус.
Паводле Белавуса, на гэтым тыдні кампанія атрымала ліст ад Менгарвыканкама з патрабаваньнем прыбраць цягам трох дзён з будынка шыльды крамы, а сёньня, 23 чэрвеня, прыйшоў прадстаўнік Міністэрства па надзвычайных сытуацыях разьбірацца па ананімнай скарзе, што «нібыта з памяшканьня ідуць непрыемныя пахі і жыхары скардзяцца, што апазыцыйная крама займаецца незразумелай вытворчасьцю».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гімнастка Станюта: Дзе падзеўся закон, які нас ахоўвае?! ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Поўны гамон». Тэлевядоўца Каця Пытлева ў шоку ад міліцэйскага гвалту ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вядоўца «Славянскага базару» напісаў пост з чаргі ў Symbal.by: «Нельга біць дубінкамі людзей» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы вядучы БТ і АНТ абурыўся затрыманьнямі ля крамы Symbal.by ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тэлевядоўца Кахно пра затрыманьні: «У краіне адбываюцца жахлівыя рэчы»