Улады Беларусі зазнаюць усё большы міжнародны ціск у сувязі з затрыманьнямі прынамсі 14 журналістаў, трох зь якіх абвінавацілі за рэпартажы з акцыяў пратэсту супраць кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі на мінулым тыдні. Выказаўся і Дзяржаўны дэпартамэнт Злучаных Штатаў.
УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі
Дзясяткі судовых паседжаньняў, у тым ліку каля 50 у Менску, прайшлі 22 чэрвеня ў справах аб удзеле ў акцыях пратэсту пад назвай «ланцуг салідарнасьці». Бальшыню затрыманых абвінавацілі ва ўдзеле ў «несанкцыянаванай маніфэстацыі» або ў «непадпарадкаваньні міліцыі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 45 тысяч рублёў штрафаў, 77 сутак арышту. Суды за «ланцугі салідарнасьці» 22 чэрвеняНекаторыя з затрыманых ужо паўсталі перад судом — сярод іх журналісты, якія асьвятлялі грамадзянскія акцыі 19 і 20 чэрвеня ў падтрымку незалежных кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі і зьняволеных апазыцыйных палітыкаў.
Мэдыякарпарацыя Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода атрымала электронны ліст Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША з заклікам да ўраду Беларусі паважаць правы чалавека, дэмакратычныя нормы і выконваць абавязаньні, узятыя на сябе дзяржавай у якасьці ўдзельніцы АБСЭ. Сярод гэтых абавязаньняў — забесьпячэньне свабодных і справядлівых выбараў.
«Свабодныя і справядлівыя выбары — гэта нешта большае, чым падзеі, што адбываюцца ўласна ў дзень галасаваньня. Мы заклікаем урад Беларусі забясьпечыць роўныя ўмовы для ўсіх, хто жадае ўзяць удзел у выбарах, уключна з рэгістрацыяй кандыдатаў, доступам да СМІ ды іншымі аспэктамі кампаніі, — гаворыцца ў лісьце Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША, адрасаваным уладам Беларусі. — Павага да фундамэнтальных свабодаў, у тым ліку свабоды мірных сходаў, свабоды слова і свабоды асацыяцыяў, мае вырашальнае значэньне для ўмацаваньня ўзаемадачыненьняў паміж ЗША і Беларусьсю».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Францыя заклікала Беларусь захоўваць свабоду слова і дэманстрацыяўЦіск на СМІ ў Беларусі адбываецца адначасова з наступам Лукашэнкі на лідэраў апазыцыі. Пад арыштам галоўныя патэнцыйныя кандыдаты, і гэта, як лічаць назіральнікі, стала найбольшым выклікам Аляксандру Лукашэнку за ўвесь пэрыяд яго кіраваньня.
Беларуская асацыяцыя журналістаў і 40 сродкаў масавай інфармацыі, якія дзейнічаюць у Беларусі, 23 чэрвеня выпусьцілі сумесную заяву з патрабаваньнем спыніць «перасьлед журналістаў». Журналісты абвінавачваюць улады Беларусі ва ўжываньні гвалту супраць работнікаў СМІ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як дапамагчы аштрафаваным за «ланцугі салідарнасьці». Тлумачаць Матолька і Стрыжак ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Траўма галавы, ноч пад дажджом. Разам зь юрыстам разьбіраемся, як паводзіць сябе затрыманымПрэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць
- Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
- 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
- Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
- ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
- Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
- 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
- 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
- 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
- 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
- Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.