Вобшук праходзіць на дачы пад Гомлем, у невялікім пасёлку, — паведаміў Свабодзе каардынатар ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай Аляксандар Кабанаў.
УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі
Самога Сяргея Ціханоўскага перавялі ў СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Менску, сёньня яму перадалі перадачу, паведаміў Кабанаў са спасылкай на адваката.
«Маці Сяргея была ў Менску, дапамагала Сьвятлане даглядаць дзяцей. Сьледчы пазваніў, яе забралі зь Менску і павезьлі ў Гомель на вобшук. Вобшук адбываецца проста цяпер. Адвакат папярэдзіў Сьвятлану, што, верагодна, вобшук будзе і ў яе», — сказаў Аляксандар Кабанаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Якая ў нас бяспраўная краіна!» Што расказваюць блізкія затрыманых разам зь ЦіханоўскімСьвятлана Ціханоўская паведаміла Радыё Свабода, што вобшук адбываецца ў садовым таварыстве Уць за 30 кілямэтраў ад Гомля. Яна кажа, што Сяргей там ані прапісаны, ані зарэгістраваны, але часам прыяжджаў туды пераначаваць.
Сьвятлана дадала, што ў маці Ціханоўскага хворае сэрца, але сьледчыя сказалі, што калі яна не паедзе зь імі, то лецішча ўзламаюць і ўсё адно абшукаюць. Паводле інфармацыі Сьвятланы, ужо ўскрытыя дзьверы і праведзены вобшук у відэастудыі Сяргея Ціханоўскага ў цэнтры Гомля.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пахвілінна. Як затрымлівалі Ціханоўскага ў Горадні3 чэрвеня затрыманьне Сяргея Ціханоўскага пракамэнтаваў іншы патэнцыйны кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году Віктар Бабарыка.
«Гомель нарадзіў такіх лідэраў, як Андрэй Стрыжак — стваральнік ByCovid-19 і змагара Сяргея Ціханоўскага. У нас зь ім розныя мэты, але тое, што зь ім адбываецца — ні разу не законна і правакацыйна. Я бачу, што ў Гомлі фармуецца грамадзянская супольнасьць», — сказаў Віктар Бабарыка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: АБСЭ і Эўрапарлямэнт заклікалі вызваліць Ціханоўскага і яго паплечнікаў, прыгразілі санкцыямі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як адбываўся ператрус у «справе Ціханоўскага». ВІДЭАЗатрыманьні Ціханоўскага і яго прыхільнікаў у Горадні. Што трэба ведаць
- Сяргей Ціханоўскі — відэаблогер, аўтар Youtube-каналу «Страна для жизни». Зьбіраўся балятавацца ў прэзыдэнты на выбарах 2020 году, але ягонай ініцыятыўнай групе адмовілі ў рэгістрацыі, калі ён быў у зьняволеньні. Але зарэгістравалі групу ягонай жонкі Сьвятланы Ціханоўскай, блогер стаў кіраўніком гэтай групы.
- У Горадні а 20-й гадзіне 29 траўня Сяргея Ціханоўскага затрымалі супрацоўнікі АМАПУ падчас перадвыбарчага пікету за вылучэньне ў прэзыдэнты ягонай жонкі. Абставіны затрыманьня нагадвалі тыя, пра якія раней казаў Лукашэнка.
- Гэта адбылося пасьля таго, як невядомая жанчына, якую сьведкі называлі правакатаркай, кідалася на блогера і спрабавала трымаць яго за вопратку. Яна патрабавала, каб Ціханоўскі адказаў, чаму ў Горадні няма яго жонкі. Ціханоўскі намагаўся сысьці ад жанчыны — зьявілася міліцыя.
- Літаральна праз паўхвіліны прыбеглі супрацоўнікі АМАП і затрымалі Сяргея Ціханоўскага, які знаходзіўся за некалькіх мэтраў ад эпіцэнтру. Пазьней затрымалі таксама шэраг паплечнікаў Ціханоўскага. МУС паведаміла пра крымінальную справу за «гвалт супраць міліцыянтаў».
- На лецішчы Ціханоўскага нібыта знайшлі 900 тысяч даляраў. Жонка мяркуе, грошы маглі падкінуць.
- Ціханоўскага трымаюць за кратамі з 29 траўня 2020 году. Яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў, да 15 гадоў зьняволеньня).
ч. 3 арт. 130 (распальваньне сацыяльнай варожасьці);
ч. 2 арт. 191 (перашкода працы ЦВК). Заяву на яго падала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына;
ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак).
- Беларускія праваабаронцы прызналі Ціханоўскага палітычным зьняволеным.
- ПА АБСЭ і Эўрапарлямэнт патрабавалі вызваленьня Ціханоўскага, Статкевіча і іх паплечнікаў.