На плятформе petitions.by разьмясьцілі звароты да Аляксандра Лукашэнкі і адкрыты ліст у Міністэрства адукацыі з заклікам адмяніць выпускныя іспыты і пераносьці ўступныя.
Аўтары абодвух дакумэнтаў бацькі выпускнікоў — выкладчык Яўген Лівянт і пісьменьніца Яўгенія Пастэрнак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Безь першаклясьніка са званочкам і прыгожых сукенак: як і калі пройдуць апошнія званкі і выпускныяПадпісанты адзначаюць, што цяпер значная колькасьць школьнікаў, настаўнікаў і супрацоўнікаў школаў зьяўляюцца кантактамі першага ўзроўню або пераносяць каранавірус бессымптомна.
Тым часам набліжаюцца выпускныя іспыты, удзел у якіх можа пацягнуць павелічэньне колькасьці хворых як сярод навучэнцаў, так і пэдагогаў.
«Мы лічым, што ў цяперашняй эпідэміялагічнай сытуацыі забясьпечыць ахову здароўя пры атэстацыі навучэнцаў не ўяўляецца магчымым. Мяркуем, што з улікам імклівага распаўсюду каранавіруснай інфэкцыі правядзеньне выпускных іспытаў ня будзе гарантаваць здароўе нашых дзяцей. Акрамя таго, рызыка заражэньня існуе і для чальцоў экзамэнацыйных камісій», — падкрэсьліваюць аўтары звароту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства адукацыі рэкамэндавала школам на выпускных вечарынах абмежавацца ўручэньнем атэстатаў. Без банкетаўНа падставе арт. 28 закону «Аб санітарна-эпідэміялягічным дабрабыце насельніцтва», якая абавязвае бацькоў клапаціцца пра стан здароўя сваіх дзяцей, прапануецца наступнае:
- Адмовіцца ад правядзеньня выпускных іспытаў пасьля 9 і 11 клясаў.
- Аднесьці даты ўступных іспытаў, але не раней за 1 жніўня. Рашэньне адносна іспытаў і пачатку 2020/21 навучальнага году прымаць не раней за гарантаванае праходжаньне краінай піку каранавірусу.
- Арганізаваць у школах, гімназіях і ліцэях перад пачаткам 2020/2021 навучальнага году вочныя або дыстанцыйныя заняткі для паўтору матэрыялу за чацьвёртую чвэрць 2019/2020.
- Ініцыяваць унясеньне тэрміновых зьменаў у заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якія дазволяць праводзіць ўрокі і іспыты паводле дыстанцыйнай формы і на падставе яе вынікаў выстаўляць ацэнкі.
За першую гадзіну пад пэтыцыяй за новыя даты выпускных і ўступных іспытаў падпісаліся блізу 1000 чалавек.