Цэнтральная выбарчая камісія Расеі аднавіла падрыхтоўку да галасаваньня аб папраўках у канстытуцыю, сярод якіх «абнуленьне» прэзыдэнцкіх тэрмінаў, якое дазволіць дзейнаму лідэру краіны Ўладзіміру Пуціну яшчэ двойчы выбірацца на пасаду кіраўніка дзяржавы.
Праца ЦВК Расеі была прыпыненая ў канцы сакавіка, тэрміны галасаваньня перанесьлі з прычыны пандэміі каранавіруснай інфэкцыі.
Уладзімір Пуцін ініцыяваў унясеньне зьменаў у Канстытуцыю ў студзені. Тады ж ён заявіў, што папраўкі павінны быць ухвалены ўсенародным галасаваньнем, хоць закон гэтага не патрабаваў.
ЦВК не агучвае дату правядзеньня рэфэрэндуму. Спачатку галасаваньне было прызначана на 22 красавіка. Некалькі сродкаў інфармацыі са спасылкай на крыніцы паведамлялі, што ён можа адбыцца 24 чэрвеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абнуленьне тэрмінаў Пуціна ўхваляюць крыху менш за палову расейцаў, — «Левада-цэнтар» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці Пуцін назаўсёды і пры чым тут Беларусь? Карбалевіч разьбірае абнуленьне ў Крамлі