Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абнуленьне тэрмінаў Пуціна ўхваляюць крыху менш за палову расейцаў, — «Левада-цэнтар»


RUSSIA -- Russian President Vladimir Putin attends a video conference with G20 leaders to discuss the COVID-19 coronavirus outbreak, at the Novo-Ogaryovo residence outside Moscow, March 26, 2020
RUSSIA -- Russian President Vladimir Putin attends a video conference with G20 leaders to discuss the COVID-19 coronavirus outbreak, at the Novo-Ogaryovo residence outside Moscow, March 26, 2020

Думкі расейцаў аб папраўцы ў Канстытуцыю пра абнуленьне прэзыдэнцкіх тэрмінаў падзяліліся амаль пароўну. Гэта вынікае з дадзеных апытаньня «Левада-цэнтру», зь якімі азнаёміліся «Ведомости».

Папраўку, якая дазваляе Ўладзіміру Пуціну быць выбраным яшчэ на два тэрміны, ухваляюць 48 % рэспандэнтаў, не ўхваляюць 47 %.

Пры гэтым бачыць Пуціна на пасадзе прэзыдэнта пасля 2024 году хацелі б 46 % расейцаў. У ліпені 2019 году так адказалі 54 % апытаных.

Амаль у чвэрці расейцаў прыняцьце папраўкі аб абнуленьні тэрмінаў ня выклікала ніякіх асаблівых пачуцьцяў, 20 % адчулі абурэньне. У цэлым пазытыўныя эмоцыі (задавальненьне і надзею) выказаў 31 % апытаных, нэгатыўныя (зьдзіўленьне і абурэньне) — 36 %.

Дзьве іншыя сацыялягічныя службы Расеі, УЦДГМ і ФОМ, пакуль не публікавалі апытаньняў пра абнуленьне прэзыдэнцкіх тэрмінаў. УЦДГМ толькі пытаўся, ці лічаць рэспандэнты яго важным. Сьцьвярджальна адказаў 61 % расейцаў.

У студзеньскім апытаньні «Левада-цэнтру» 47 % расейцаў выказалі думку, што папраўкі ў Канстытуцыю ўносяцца ў інтарэсах самога Пуціна, каб пашырыць ягоныя паўнамоцтвы і дазволіць яму застацца ва ўладзе і пасьля 2024 году.

Папраўкі ў Канстытуцыю Расеі, прапанаваныя прэзыдэнтам Пуціным, ужо ўхвалілі Фэдэральны сход і заканадаўчыя сходы рэгіёнаў. Паводле Канстытуцыі, гэтага дастаткова для іх прыняцьця, аднак Пуцін запатрабаваў правесьці ўсенароднае галасаваньне. Яно было прызначана на 22 красавіка.

25 сакавіка Ўладзімір Пуцін абвясьціў, што Усерасейскае галасаваньне пераносіцца на больш позьнюю дату ў сувязі з успышкай каранавіруснай інфэкцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG