Каго затрымалі за салідарнасьць з блогерам Сяргеем Ціханоўскім. Сьпіс

Затрыманьне падчас акцыі ў падтрымку Сяргея Ціханоўскага ў Гомлі, 7 траўня

Цягам 6–8 траўня па Беларусі прайшла хваля затрыманьняў тых, хто браў удзел у сустрэчах з блогерам Сяргеем Ціханоўскім, а таксама хто мае дачыненьне да ягонага YouTube-канала «Страна для жизни». Свабода сабрала сьпіс з 34 затрыманых.​

Што здарылася?

Пасьля двух дзён перасьледу 6 траўня міліцыя затрымала Сяргея Ціханоўскага ў Магілёве. На 9 траўня блогер з падпісчыкамі заплянаваў у Бабруйску «АнтыПарад» – акцыю пратэсту супраць параду ў Менску падчас пандэміі каранавіруса.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Блогера Ціханоўскага, які абвясьціў на 9 траўня «АнтыПарад», затрымала міліцыя

Берасьце

  • Блогер Сяргей Пятрухін знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня.
  • Акрамя актывістаў, якія падтрымліваюць блогера Ціханоўскага, затрыманыя актывіст, праціўнік завода АКБ Уладзімер Мароз (павезьлі ў Кобрынскі РАУС, затрыманы за ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці), экаактывіст Юры Калько, праціўнік завода АКБ Дзяніс Малышэнка, актывіст Канстанцін Астапук.

Віцебск

Затрыманыя

  • сябра Партыі БНФ Аляксандар Ільлінец;
  • Алег Баразна;
  • Аляксей Саламаненка;
  • Радыё Рацыя піша пра затрыманьне яшчэ пецярых ўдзельнікаў пратэсту 3 траўня, іх імёны невядомыя.

Ворша

  • Затрымалі адміністратара тэлеграм-канала «Орша для жизни» Ільлю Ціханава.
  • Да 11 траўня затрыманы Аляксандар Андрэеў.

Глыбокае

  • Затрымалі журналіста Зьмітра Лупача, будуць судзіць 11 траўня ў Глыбоцкім раённым судзе. Да таго часу журналіст будзе заставацца ў пастарунку.
  • Таксама з Глыбокага паведамляюць, што «міліцыянты езьдзяць па людзях, якія былі на сустрэчы зь Ціханоўскім, і складаюць на іх пратаколы». Як мінімум на траіх складзеныя пратаколы. Даніла Ермаловіч і Людміла Барэйка — склалі пратакол па 23.34, суд 11 траўня ў 10.00, яны на волі.

Гомель

  • Грамадзкага актывіста Юрыя Ўласава арыштавалі на 15 сутак.

Горадня

  • Актывіста Аляксандра Лаўрэнцьева асудзілі на 7 сутак арышту;
  • Кіраўнік горадзенскага тэатру «Гексаген» Васіль Калач атрымаў 5 сутак;
  • Яўген Разнічэнка — 6 сутак;
  • Юрый Шока — 7 сутак;
  • Алена Сахарчук — 6 сутак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Горадзеншчыне затрымалі яшчэ некалькіх прыхільнікаў Ціханоўскага


Жлобінскі раён

Віталь Грыцкоў затрыманы ў вёсцы Стрэшын Жлобінскага раёну, знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня.

Ліда

  • Павел Анціпкін знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня да суду 11 траўня;
  • Прадавец і фэльчар Алег Краўцоў атрымаў 7 сутак;
  • Фэльчар Павал Палейчык — 7 сутак;
  • Андрэй Паляковіч — 7 сутак;
  • Максім Палонскі — 7 сутак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фэльчара зь Ліды затрымалі за ўдзел у сустрэчы з блогерам Ціханоўскім
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Двух мэдыкаў зь Ліды асудзілі за ўдзел у сустрэчы з блогерам Ціханоўскім

Магілёў

  • Журналіста і праваабаронцу Аляксандра Буракова зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня да 11 траўня;
  • Застаецца невядомым тэрмін арышту актывісткі Абʼяднанай грамадзянскай партыі Тацяны Сівачэнкі;
  • Блогер і журналіст Міхаіл Аршынскі знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня; разам зь ім затрыманы актывіст Барыс Огнеў.
  • Аўтар YouTube-канала «Слуцк для жизни» Ўладзімер Няронскі атрымаў 10 сутак;
  • Арцём Сакаў — 5 сутак​;
  • Аляксандар Арановіч — 6 сутак​;
  • Сьцяпан Лазаронак— 5 сутак;
  • Вячаслаў Зайцаў — 2 сутак​;
  • Станіслаў Паўлінковіч;
  • 18-гадовы грамадзянін Расеі Мікіта Ігнашын знаходзіцца РАУС Кастрычніцкага раёна.
  • Ігар Шчамялёў, затрыманы, зьмешчаны да суда ў ІЧУ; яго вінавацяць у парушэньні заканадаўства па арт. 23.34 КаАП, пры гэтым падчас «акцыі» ён быў дома. Суд над ім пройдзе ў 10-00 11 траўня.
  • Андрэй Бодзілеў, затрыманы да панядзелка 11 траўня, на яго склалі пратакол па арт. 23.34 КаАП.
  • Уладзімер (прозьвішча ўдакладняецца), які дзяжурыў каля ІЧУ. Яго затрымалі 8 траўня каля 19 гадзін і адвезьлі ў Ленінскае РАУС. Вінавацяць ва ўдзеле ў «акцыі пратэсту» каля ІЧУ.
  • Аляксандар Таланкоў, забралі ў Ленінскі РАУС, але апыталі ў якасьці сьведкі і адпусьцілі без складаньня пратаколу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Магілёве прыхільнікам блогера Ціханоўскага прысудзілі ад 2 да 10 сутак
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Магілёве затрымалі блогера, журналіста і актывістку апазыцыі

Мазыр

Затрыманыя Аляксандар Цуканаў і Вячаслаў Удавенка, якія адмініструюць youtube-канал «Мазыр для Жыцьця».

Маладэчна

Затрыманьняў не было, але позвы ў РАУС для складаньня пратакола атрымалі Міраслаў Мацкевіч, Андрэй Смаляк, Аляксей Сюдак, Яўген Трацьяк і яшчэ некалькі чалавек. Ужо склалі пратаколы на Аляксея Вайцяховіча і Дзьмітрыя Булкоўскага.

Наваполацак

  • Затрыманы Андрэй Зуеў, да панядзелка 11 траўня (да суду) ён будзе знаходзіцца ў ГАУС.
  • Пратакол за «кармленьне галубоў» па 23.34 КаАП склалі на Алену Гурчонак.

Пастаўскі раён

У вёсцы Прусы Пастаўскага раёну затрымалі 49-гадовага Андрэя Новікава, былога супрацоўніка МУС РФ. Цяпер ён у ізалятары часовага ўтрыманьня, судзіць будуць 11 траўня, паводле арт. 23.34 КаАП.

Полацак

Затрыманы Віталь Бялевіч, адвезьлі ў РАУС Полацкага раёна, пакінулі пад вартай да суда, які будзе 11 траўня. Таксама адміністрацыйны пратакол склалі на Натальлю Карэліну.

***

Калі вы не знайшлі ў сьпісе некага з затрыманых, напішыце ў Telegram нашаму рэдактару @SvabodaBelarus.