Абвал нафтавых цэнаў наўпрост адбіваецца на пазыцыях беларускага рубля, які ў валютным кошыку Нацыянальнага банку моцна залежыць ад рубля расейскага. Ад пачатку тыдня беларуская валюта слабее.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Барэль нафты Brent апусціўся ніжэй за 16 даляраў. Гэта мінімальная цана ў ХХІ стагодзьдзіНа таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 22 красавіка даляр ЗША падаражэў больш як на 2,5 капейкі, да 2,5096 рубля.
Эўра дадаў больш за 3 капейкі, да 2,7246 рубля.
Курс расейскага рубля зьмяніўся неістотна — 3,25 беларускага рубля за 100 расейскіх.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі рубель слабее на валютнай біржы на фоне абвалу цэнаў на нафтуМаксымальнай адзнакі амэрыканская валюта дасягнула 23 сакавіка, калі вырасла адразу на 8 капеек, да 2,6396 рубля. Гэта найгоршы паказьнік за ўвесь час існаваньня беларускай грашовай адзінкі.
Эўра тады дадаў 6 капеек, да 2,83 рубля.
Ад таго часу на фоне часовага росту цаны на нафту пасьля яе рэзкага абвалу курс беларускага рубля некалькі таргоў запар умацоўваўся. Зрэшты, працягвалася тое нядоўга.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля сакавіцкага абвалу беларускі рубель умацаваўся да даляра на 20 капеек