Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі рубель слабее на валютнай біржы на фоне абвалу цэнаў на нафту 


Пасьля навін пра абвал нафтавых цэнаў страчвае пазыцыі беларускі рубель, моцна прывязаны ў валютным кошыку Нацыянальнага банку да рубля расейскага.

На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 21 красавіка даляр ЗША падаражэў больш як на 2 капейкі, да 2,4720 беларускага рубля.

Курс эўра падрос на тыя ж 2 капейкі зь лішкам, да 2,6808 рубля.

Пры гэтым расейскі рубель патаньнеў адразу амаль што на 4 капейкі і цяпер каштуе 3,2426 беларускага рубля за 100 расейскіх.

Максымальнай адзнакі амэрыканская валюта дасягнула 23 сакавіка, калі вырасла адразу на 8 капеек да 2,6396 рубля. Гэта найгоршы паказьнік за ўвесь час існаваньня беларускай грашовай адзінкі.

Эўра тады дадаў 6 капеек, да 2,83 рубля.

Ад таго часу на фоне часовага росту цаны на нафту пасьля яе рэзкага абвалу курс беларускага рубля некалькі таргоў запар умацоўваўся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG