Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барэль нафты Brent апусціўся ніжэй за 16 даляраў. Гэта мінімальная цана ў ХХІ стагодзьдзі


Цана барэлю нафты маркі Brent на біржы ў Лёндане апусьцілася да 15,99 даляра. Апошні раз такое здаралася ў 1999 годзе.

Аналягічным чынам разьвіваецца сытуацыя і ў ЗША, дзе цана чэрвеньскіх кантрактаў на тэхаскую марку WTI толькі крыху перавысіла 10 даляраў за барэль. Напярэдадні цана на гэтую нафту ўпершыню ў гісторыі дасягнула адмоўных значэньняў — мінус 37,63 даляра.

На мінімальных пазыцыях і гатунак Urals, якім таргуюць расейскія кампаніі. Расейская нафта патаньнела да 8,48 даляра за барэль. У бюджэце Расейскай Фэдэрацыі на 2020 год яе кошт закладзены ў памеры 42,45 за барэль.

Краіны – экспартэры нафты дамовіліся аб зьніжэньні здабычы сыравіны дзеля ўтрыманьня цэнаў, аднак падзеньне попыту на фоне пандэміі каранавірусу пакуль гэтаму не спрыяе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG