Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля сакавіцкага абвалу беларускі рубель умацаваўся да даляра на 20 капеек


На адкрыцьці таргоў на менскай валютнай біржы 17 красавіка даляр ЗША патаньнеў на 1,5 капейкі, да 2,4435 беларускага рубля.

Курс эўра зьнізіўся больш чым на 2 капейкі да 2,6534 рубля.

Расейскі рубель, наадварот, прырос на 2 капейкі і цяпер каштуе 3,3190 беларускага рубляў за 100 расейскіх.

Максымальнай адзнакі амэрыканская валюта дасягнула 23 сакавіка, калі вырасла адразу на 8 капеек да 2,6396 рубля. Гэта найгоршы паказьнік за ўвесь час існаваньня беларускай грашовай адзінкі.

Эўра тады дадаў 6 капеек, да 2,83 рубля.

Але ад таго часу на навінах пра рост цаны на нафту пасьля яе рэзкага абвалу курс беларускага рубля ўмацоўваецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG