Ёсьць такая штука, як адчуваньне сябе разам з усім сьветам. Ёсьць глябальная бяда, і мы ўсе разам супраць яе. І паўсюль урадамі ўводзіцца карантын, прынамсі для таго, каб нам было спакайней за блізкіх. Салідарнае дзеяньне з разраду такіх вельмі чалавечных зьяваў, як любоў, сяброўства, спагада.
У беларусаў — падзеленых, атамізаваных, русіфікаваных — тым ня менш гэты карантын носіць народны характар. Мы самі бяром на сябе адказнасьць за сваіх блізкіх. Адміністрацыі ўвогуле не ўласьціва гаварыць зь людзьмі пра чалавечныя праявы салідарнасьці, сяброўства, любові. Таму і гэты людзкі бок карантыну адміністрацыі незразумелы. І афіцыйна карантын не абвяшчаецца. Рызыкоўна? А што ставіцца пад рызыку? Усё тыя ж людзі, каштоўнасьць якіх у разьлік не бярэцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пандэмія: ці далёка мы ад сярэднявеччаЗатое, калі «пранясе», адміністрацыя захавае больш важны для сябе і намацвальны рэсурс — грошы. На простай мове такія дзеячы называюцца «хітраж...пымі». Гэта нешта роўна супрацьлеглае салідарнасьці, любові, сяброўству, дзе ты імкнесься паспрыяць іншаму за свой кошт, а ня нешта выйграць сабе.
Не пагаджуся, што Чарнобыль беларусаў нічому не навучыў. Навучыў недаверу да адміністрацыі. Таму шмат у каго знаходзяцца запасныя магчымасьці, напрыклад працаваць з хаты ці зьехаць за горад, не пускаць дзяцей у школу. Таму і няма ажыятажу ў крамах, бо нешта назапашана «на ўсякі пажарны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эканоміка цярпіць ад каранавірусу, а ўлады Беларусі моўчкі назіраюцьЗдольнасьць да самаарганізацыі беларусы паказалі ў часе Хаўеру (2013), калі ўлады бязьдзейнічалі. І гэта не ад дзяржаўнай стабільнасьці ў нас ціха-спакойна, а ад глыбока ўзгадаванага недаверу да дзяржавы.
Сумна, вядома, назіраць такую адміністрацыю і тое, якая непераадольная мяжа існуе паміж ёй і народам, у якога яна на службе. З другога боку, радасна бачыць наш народны карантын і тое, як беларусы салідарызуюцца з усім сьветам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рызыкоўная гульня Лукашэнкі з каранавірусамДумкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.