52 тысячы подпісаў за закон аб забароне «прапаганды гомасэксуалізму і іншых полавых вычварэньняў» накіраваныя асабіста Аляксандру Лукашэнку. За такую «прапаганду» вернікі прапануюць увесьці крымінальную адказнасьць.
Збор подпісаў ініцыяваў фонд «Адкрытыя сэрцы», падтрымалі Каталіцкая і Праваслаўная цэрквы. На прэс-канфэрэнцыі аб перадачы подпісаў прысутнічалі духоўнік Сьвята-Елісавецінскага манастыра протаярэй Андрэй Лемяшонак і арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прафіляктыка ВІЧ, сэмінары аб гендэрнай роўнасьці, ЛГБТ-сьцяг» — што вернікі прапануюць зрабіць крымінальным злачынствам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта ініцыятыва Кандрусевіча». Навошта каталікі зьбіраюць подпісы за закон супраць прапаганды аднаполых адносінНедзяржаўная ўстанова падтрымкі праектаў сфэры гендэрнай роўнасьці Makeout апублікавала заяву ў сувязі з ініцыятывай вернікаў. Іх просяць «спыніць распальваньне нянавісьці», грамадзянскую супольнасьць просяць адрэагаваць на дыскрымінацыю, а ўрад Беларусі — прыняць антыдыскрымінацыйны закон, які абараніў бы ўсіх грамадзянаў без выключэньняў.
«Нам кажуць: „Мы абараняем нашых дзяцей“. Мы таксама дзеці, — піша Makeout. — Дзеці, якіх цкуюць. Дзеці, ад якіх адмовіліся. Мы таксама бацькі, і нашы дзеці хочуць жыць бяз страху за сябе і сваю сям'ю.
Нам кажуць: „Беларусы падзяляюць нашую ініцыятыву“. Мы таксама беларусы, мы плацім падаткі, вучымся і працуем у гэтай краіне. Мы дочкі і сыны, суседзі і калегі.
Нам кажуць, што подпісы ставілі праваслаўныя і каталікі. Мы таксама вернікі. Мы ходзім у цэрквы і касьцёлы, хопіць рабіць выгляд, што ЛГБТ-прыхаджанаў не існуе».
Makeout мяркуе, што ЛГБТ-людзей у Беларусі менш, чым падпісантаў звароту да Лукашэнкі (надзейнай статыстыкі або масавых апытаньняў аб колькасьці ЛГБТ-людзей у Беларусі не было). Але нават калі ЛГБТ-людзей менш за 50 тысяч, у звароце пытаюць: ці можна адмаўляць іх існаваньне і гаварыць пра іх як пра «людзей другога гатунку»?
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я вернік і гей». Беларускі каталік тлумачыць кліру, чаму ў гэтым няма супярэчнасьціРаней іншая беларуская праваабарончая ініцыятыва, «Ідэнтычнасьць і права», напісала адкрыты ліст папу Францішку ў сувязі з заклікамі да забароны «прапаганды гомасэксуалізму».
Папу папрасілі зьвярнуць увагу на тое, што ў Беларусі ад імя Каталіцкай царквы заклікаюць забараніць публічнасьць гомасэксуальнасьці; публічна выказацца пра збор подпісаў «супраць ЛГБТ-людзей» і зьвярнуцца да мітрапаліта Кандрусевіча з просьбай не перасьледаваць гомасэксуалаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік сынадальнай камісіі БПЦ: Крымінальная адказнасьць за ЛГБТ-прапаганду — гэта дыскрымінацыя ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «55 тысяч чалавек ня хочуць, каб я была ў гэтай краіне». Бацькі і дзеці ЛГБТ