Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія абаронцы правоў ЛГБТ даслалі ліст Папу Рымскаму


Папа Францішак
Папа Францішак

Праваабарончая ініцыятыўная група «Идентичность и право» апублікавала адкрыты ліст папу Францішку, каб зьвярнуць увагу, што ў Беларусі ад імя каталіцкай царквы заклікаюць забараніць прапаганду і публічнасьць гомасэксуальнасьці.

Што адбылося?

Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заявіў 6 лютага, што каталікі, праваслаўныя і пратэстанты сабралі 55 тысяч подпісаў пад пэтыцыяй «супраць ЛГБТ-прапаганды сярод дзяцей і моладзі».

Што ў адкрытым лісьце?

  • Папу папрасілі заўважыць, што ў Беларусі ад імя каталіцкай царквы заклікаюць забараніць прапаганду і публічнасьць гомасэксуальнасьці.
  • Папу Францішка папрасілі публічна выказацца пра збор подпісаў «супраць ЛГБТ-людзей».
  • Зьвярнуцца да Кандрусевіча з просьбай не перасьледаваць гомасэксуалаў.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG