У канцы мінулага студзеня ў Беларусі зьніклі дырэктары адразу ўсіх чатырох цукровых заводаў — 27 студзеня на працу ня выйшаў ніводзін зь іх. 4 лютага Аляксандар Лукашэнка ўпершыню пракамэнтаваў рэзанансную справу, дэталі якой дагэтуль не раскрывалі ні Сьледчы камітэт, ні пракуратура, ні КДБ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: з Пуціным «момант ісьціны» і «ламаць адносіны», з ЗША «пэрыяд холаду скончыўся»Падчас візыту ў Добруш Лукашэнка паабяцаў, што Камітэт дзяржаўнай бясьпекі неўзабаве падрабязна раскажа пра справу.
«Маржу дзялілі на хабары»
Але, як перадае БелТА, пасьля і сам падзяліўся сваім бачаньнем «цукровай справы».
«Такога ў Беларусі яшчэ не было, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Што зрабілі гэтыя дзялкі: яны стварылі ў Маскве „пракладку“, гандлёвы дом. Звычайная „пракладка“. Паставілі туды сваіх. З заводаў па заніжаных цэнах прадавалі гандлёваму дому ў Маскве беларускі цукар. Тыя, павялічыўшы цану, прадавалі на рынку. Розьніцу хабарамі раздавалі гэтым дырэктарам заводаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генэральны пракурор Беларусі ўпершыню пракамэнтаваў «цукровую справу»: яна зьвязаная з расейскімі контрагентаміЛукашэнка дадаў, што яго гэта абурыла. Справа, сьцьвярджае ён, даўно была на кантролі спэцслужбаў.
«Мне даклалі, што за бясцэнак прадавалі гандлёваму дому гэты цукар, а частка па нейкай там павялічанай цане вярталася ў Беларусь, — расказаў ён. — Можа быць, цукар нават не вывозілі ў Маскву і назад не завозілі. А дакумэнты ішлі туды, пераафармлялі, і тут проста з заводаў на наш рынак пастаўлялі гэты цукар з маржой. А потым гэтую маржу дзялілі на хабары».
Лукашэнка заявіў, што асабіста загадаў «усіх пад мятлу і ў камэру», і адзначыў, што «там трапіліся і людзі ў пагонах» — маўляў, «будзе жэстачайшае стаўленьне да гэтага».
«Навука для ўсіх дырэктараў»
Ён пацьвердзіў, што самалёт, які ляцеў зь Менску ў Мюнхен, разварочвалі і садзілі, каб «затрымаць аднаго зь дзеячоў»:
«Цягам сутак «замялі» ўсіх — гэта была мая жорсткая каманда. Усе далі паказаньні. Ніхто іх не гнабіў, ня біў, пальцы ў дзьверы не засоўваў — пасадзілі і сказалі: толькі праўду. Усе напісалі, з кім былі звязаныя, каму вазілі, каму давалі. Правялі ператрусы — уласнасці нямерана: там дзесяткі самых сучасных аўтамабіляў, кватэры дзесяткамі, асабнякі і велізарная колькасць грошай«,— распавёў Лукашэнка.
«Гэта навука для ўсіх дырэктараў», — дадаў ён.
«Перад кіраўнікамі паклаў кайданкі і сказаў: калі да раніцы ня будзе цукру, ведаеце, што будзе»
Лукашэнка адзначыў, што чатыры цукровыя заводы засталіся з савецкіх часоў і «дасталіся нам у паўразбураным стане», прадукцыю «практычна не выраблялі».
«Дайшло да таго, што перад двума адказным кіраўнікамі паклаў кайданкі і сказаў: „Да раніцы ня будзе цукру, ведаеце, што будзе“, — распавёў Лукашэнка. — Да раніцы ва ўсіх кропках з'явіўся цукар».
Ён таксама адзначыў, што заслугі ў мадэрнізацыі заводаў прыпісваюць дырэктарам, але «а грошы яны дзе ўзялі?».
«Я езьдзіў да Сі Цзіньпіна, прасіў грошай на гэтую фабрыку, — заявіў Лукашэнка. — Сапраўды гэтак і тады: напружыліся, правялі мадэрнізацыю чатырох заводаў. Зрабілі як цукерку».
«Была яшчэ адна афэра — з тарай»
Паводле Лукашэнкі, акрамя схемы зь перапродажам цукру «была яшчэ адна афэра», «там нешта з тарай зьвязана».
«Стварылі таксама нейкае сваё прадпрыемства і гэтую тару для цукру ў гэтага прадпрыемства закуплялі, — расказаў Лукашэнка. — І там цэны таксама завышалі і дзялілі маржу. Вось паводзіны гэтых дырэктараў».
«Дзясяткі самых сучасных аўтамабіляў, кватэры дзясяткамі, сядзібы…»
Лукашэнка сьцьвярджае, што пасьля затрыманьня дырэктары заводаў самі ва ўсім прызналіся — «ніхто іх не гнабіў, ня біў, пальцы ў дзьверы не засоўваў». І затрыманыя «ўсё напісалі, з кім зьвязаныя, каму вазілі, каму давалі».
«Правялі ператрусы — уласнасьці нямерана: там дзясяткі самых сучасных аўтамабіляў, кватэры дзясяткамі, сядзібы і велізарная колькасьць грошай», — пералічыў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Трыццаць сёмы год ці што?» Што кажуць у Скідзелі пра зьнікненьне дырэктара цукровага заводу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ён гаспадар, сам усё робіць» — што кажуць у Слуцку пра нібыта затрыманага дырэктара цукровага камбінату ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не пішыце пра яго дрэнна, усё адно не паверым». Што ў Гарадзеі кажуць пра зьнікненьне дырэктара цукровага камбінату