Аўстралія прыцягне больш за тры тысячы рэзэрвовых вайскоўцаў для барацьбы з ляснымі пажарамі. Па словах міністра абароны краіны Лінды Рейнальдс, урад пайшоў на беспрэцэдэнтныя меры, але няма іншага спосабу змагацца з агнём. У штатах Вікторыя і Новы Паўднёвы Уэльс абвешчана надзвычайнае становішча.
У Аўстраліі за апошнія месяцы выгарэлі каля пяці мільёнаў гектараў лесу. Загінулі як найменей 23 чалавекі і сотні тысяч жывёлаў. Былі зьнішчаныя больш за тысячу дамоў. У некаторых раёнах з прычыны моцнага дыму пажары немагчыма тушыць з паветра.
EMERGENCY WARNING: Currowan Fire. The fire continues to burn quickly towards the coast. All coastal areas east and west of the Princes Hwy between Nowra and Kioloa should seek shelter as the fire approaches. #NSWRFS pic.twitter.com/5zj1Bn9Dmm
— NSW RFS (@NSWRFS) January 4, 2020
Улады накіроўваюць ваенныя караблі ў прыбярэжныя раёны для эвакуацыі мясцовых жыхароў.
The evacuation operation at #Mallacoota has begun with the first group of people being transferred into Choules and MV Sycamore for relocation to Western Port, Victoria. #AustralianNavy #OurCommunity #OpBushfireAssist #AustraliaFires pic.twitter.com/WUmqmwKjNn
— Royal Australian Navy (@Australian_Navy) January 3, 2020
Пажары ў Аўстраліі сталі настолькі маштабнымі, што бачныя з космасу. Здымкі чырвонага кантынэнту зрабіў спадарожнік мэтэаралягічнага агенцтва Японіі Himawari-8. Фотаздымкі абнаўляюцца ў рэжыме рэальнага часу кожныя дзесяць хвілінаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Уцякаць ужо позна». Пажары ў Аўстраліі наблізіліся да Сіднэя. ФОТАПразь лясныя пажары на паўднёва-ўсходнім узьбярэжжы кантынэнту ўзровень забруджваньня паветра ў сталіцы Аўстраліі Канбэры ў 26 разоў перавысіў крытычную адзнаку «небясьпечна для жыцьця». Пра гэта 2 студзеня паведамілі мясцовыя СМІ. Агонь распаўсюджваецца асабліва хутка з прычыны рэкордна высокай тэмпэратуры і моцнага ветру.