Былы судзьдзя і адвакат, цяпер праваабаронца Гары Паганяйла пракамэнтаваў фрагмэнт аповеду былога «собраўца» Юрыя Гараўскага, які тычыцца справы, заведзенай супроць камандзіра Дзьмітрыя Паўлічэнкі, колішняга камандзіра спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня («СОБР») Унутраных войскаў МУС Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што былы спэцназавец расказаў пра забойствы апанэнтаў Лукашэнкі. СьціслаЯк сталася, што ўжо затрыманага Паўлічэнку вызвалілі з КДБ, і ці мог ён потым спаліць сабраныя на яго матэрыялы крымінальнае справы? Гары Паганяйла думаее, што гэтак і было, бо за Паўлічэнку заступіўся кіраўнік дзяржавы.
«Гэтак і магло быць, бо указаньне аб вызваленьні Паўлічэнкі з-пад варты з турмы КДБ „Амэрыканка“ даў асабіста Аляксандар Лукашэнка. Да таго пра апэратыўныя зьвесткі наконт Паўлічэнкі стала вядома Віктару Шэйману, ён даклаў Лукашэнку. А той, верагодна, як мы мяркуем, даў вусны загад тэрмінова вызваліць Паўлічэнку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паўлічэнка адказаў на абвінавачаньне ў забойстве апанэнтаў ЛукашэнкіУ выніку Паўлічэнку вызвалілі, але ў справе няма ніякага працэсуальнага дакумэнта, чаму гэта зрабілі і на якой падставе. Хаця мусілі вынесьці пастанову аб ягоным вызваленьні. А Лукашэнка тады публічна заявіў, што гэта вынік змовы адпаведных структураў і службовых асобаў супроць асабіста яго і ён неўзабаве прадставіць гэтаму доказы. Але як мы ведаем, ніякіх доказаў гэтак і не пададзена.
Таксама ён публічна казаў, што патлумачыць, чаму мусіў звольніць генэральнага пракурора Бажэлку, ягонага намесьніка, а таксама старшыню КДБ Мацкевіча і ягонага намесьніка, які адказваў за апэратыўныя службы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Ганчара на назе сапраўды не было двух пальцаў. Лябедзька пацьвердзіў словы чалавека, які прызнаўся ў забойствах апазыцыянэраўА калі нагадаць пастанову аб затрыманьні і зьмяшчэньні ў сьледчы ізалятар КДБ Паўлічэнкі, дык там наўпрост указана, што па выніках доўгачасовай апэратыўнай праверкі (якая цягнулася каля 6 месяцаў) былі сабраныя матэрыялы, якія сьведчаць, што Паўлічэнка і ягоная каманда рабілі злачынствы, у тым ліку забойствы. І ня толькі палітычныя, а забівалі і камэрсантаў, і іншых людзей, у якіх вымагалі грошы. Вось пра што сьведчылі апэратыўныя дакумэнты, сабраныя КДБ, якія, цалкам верагодна, спаліў Паўлічэнка».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як зьніклі апанэнты Лукашэнкі. ВІДЭА