Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як зьніклі апанэнты Лукашэнкі. ВІДЭА


Партрэты зьніклых палітыкаў Юрыя Захаранкі і Віктара Ганчара. Архіўнае фота
Партрэты зьніклых палітыкаў Юрыя Захаранкі і Віктара Ганчара. Архіўнае фота

«Нямецкая хваля» апублікавала відэа, ў якім 41-гадовы Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом беларускага «эскадрону сьмерці», распавёў, як удзельнічаў у выкраданьні і забойстве праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі ў 1999 годзе.

Тады ў Беларусі зьніклі былы міністар унутраных спраў Юры Захаранка, былы віцэ-сьпікер Вярхоўнага Савету Віктар Ганчар і ягоны сябра, бізнэсовец Анатоль Красоўскі.

Сёлета ў верасьні, да 20-годзьдзя зьнікненьня Ганчара і Красоўскага, Свабода выпусьціла відэа, у якім мы паказалі, хто мог стаяць за зьнікненьнямі Захаранкі і Ганчара і як яны паўплывалі на далейшую гісторыю краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG