У апублікаваным сёньня інтэрвію Deutsche Welle (Нямецкая хваля) экс-«собравец» Юры Гараўскі сьцьвярджаў, што ў Віктара Ганчара бракавала двух пальцаў на назе.
«У Ганчара на левай назе ці правай, дакладна не памятаю, не было вялікага і паказальнага пальцаў», — сказаў ён. З словаў Гараўскага, гэта ён убачыў, калі ўжо забітых Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага разьдзелі перад тым, як закапаць у яме. Што вядома, ці сапраўды ў Ганчара бракавала пальцаў на назе?
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што былы спэцназавец расказаў пра забойствы апанэнтаў Лукашэнкі. Сьцісла
Гэтыя зьвесткі пацьвердзіў палітык Анатоль Лябедзька, які ў 1990-я гады быў дэпутатам Вярхоўнага Савету разам з Ганчаром. «Так, гэта дакладна. Пальцаў на назе бракавала, гэта я сам бачыў. Здаецца, на левай. Справа была ў лазьні. Але аб прычынах, што здарылася, не пытаўся», — сказаў Свабодзе Анатоль Лябедзька.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паўлічэнка адказаў на абвінавачаньне ў забойстве апанэнтаў ЛукашэнкіПра тое, што Віктар Ганчар звычайна насіў у лазьні гумовыя тапачкі, паведаміла жонка зьніклага разам з Ганчаром ягонага сябра бізнэсоўца Анатоля Красоўскага Ірына Красоўская. Пра гэта яна згадала ў допісе да сваёй сяброўкі Святланы Завадзкай. Больш камэнтаваць гэтыя зьвесткі Ірына Красоўская адмовілася.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як зьніклі апанэнты Лукашэнкі. ВІДЭА