Падчас сустрэчы з журналістамі на выбарчым участку Аляксандар Лукашэнка пракамэнтаваў пэрспэктывы пагадненьня аб паглыбленьні інтэграцыі з Расеяй — адпаведныя дакумэнты бакі маюць падпісаць 8 сьнежня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка адказаў, ці зьменяць Канстытуцыю да прэзыдэнцкіх выбараў«Ніводзін дакумэнт мною ня будзе зацьверджаны і падпісаны, калі ён будзе супярэчыць Канстытуцыі і фундамэнтальным прынцыпам нашага грамадзтва, — запэўніў кіраўнік Беларусі. — А самы галоўны прынцып — гэта сувэрэнітэт і незалежнасьць дзяржавы. Таму ня трэба ніякай кансьпіралёгіі, усё робіцца адкрыта. І калі ня будуць вырашаны прынцыповыя моманты — пастаўка вуглевадародаў, адкрыцьцё рынкаў для нашых тавараў, зьняцьцё гандлёвых бар’ераў — ніякія дарожныя мапы ня могуць быць падпісаныя».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Апазыцыі няма. Як ішоў дзень галасаваньня за дэпутатаў Палаты прадстаўнікоўЛукашэнка паўтарыў, што Беларусь не зьбіраецца быць нахлебніцай у Расеі. І прывёў прыклад ЗША, якія распачалі эканамічную вайну з Кітаем, бо ўтварыўся велізарны дэфіцыт у гандлёвым балянсе. Тое ж і ў стасунках Беларусі з Расеяй — паводле яго падлікаў, на кантрактах, найперш вуглевадародных, беларускі бок у мінусе на 9 мільяраў даляраў штогод.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаго хоча Расея ад Беларусі?«Гэтыя грошы нам трэба недзе зарабіць, найперш на расейскім рынку. А яны нам выбудавалі бар’еры, не пускаюць туды па цэлым шэрагу тавараў, — абурыўся Лукашэнка. — Бо калі ты ўступаеш у нейкае аб’яднаньне, на што разьлічваеш? Што з кожным месяцам, годам будзе лепей. Што маем? Нам кожны раз падсоваюць новыя ўмовы, у выніку мы ў эканоміцы нешта страчваем. Прабачце, на храна патрэбен такі саюз? Я адкрыта гэта магу і Пуціну сказаць: дзе нам узяць 9 мільярдаў, каб пакрыць дэфіцыт у гандлі? Мы іх пакрываем за кошт іншых рынкаў!»
Аляксандар Лукашэнка паабяцаў, што будзе пасьлядоўна патрабаваць ад Масквы роўных умоваў для суб’ектаў гаспадараньня дзьвюх краінаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка паабяцаў разабрацца пасьля выбараў з тымі, хто «цісьне на нашых людзей»