Першы намесьнік міністра фінансаў Беларусі Юры Селівёрстаў пацьвердзіў, што бюджэт на 2020 год разьлічылі са стратамі ад спыненьня перамытненьня расейскай нафты, піша ТАСС.
Раней страты ад «спыненьня дамоваў у нафтагазавай сфэры» ў памеры 432,6 млн даляраў згадваліся ў праекце бюджэту, што публікавала дэпутатка Ганна Канапацкая. У тым жа праекце страты ад расейскага падатковага манэўру ацэньваліся ў 239,3 млн даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У праекце бюджэту заплянавалі меншы рост эканомікі, чым прагназаваў урадСелівёрстаў пацьвердзіў: страты ад спыненьня перамытненьня расейскай нафты складуць каля 423,6 млн даляраў — 951 млн беларускіх рублёў.
Паводле цяперашніх дамоваў, у 2019 годзе Беларусь атрымлівае з Расеі 18 млн тонаў наты для перапрацоўкі, а даходы ад атрыманьня і «перамытненьня» яшчэ 6 млн тонаў паступаюць у беларускі бюджэт (Беларусь можа прадаваць набытую расейскую нафту, а мыта забіраць сабе).
Такая дамова пра перамытненьне дзейнічала ад 2017 году, каб кампэнсаваць Беларусі высокія цэны на газ. Дзеяньне дамовы было прапісанае да 2019 году ўключна.
Беларусь і Расея, як сьцьвярджаецца, працягваюць перамовы па нафтавых пагадненьнях, у тым ліку па кампэнсацыях расейскага падатковага манэўру. Але бюджэт разьлічваюць так, нібы перамовы праваляцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Даляр па 2,25? Чаго ўлады чакаюць у 2020 годзе і што думаюць эканамісты ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь зьмірылася. У «праграме інтэграцыі» няма кампэнсацыі «падатковага манэўру», бюджэт разьлічылі безь яе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пра падатковы манэўр: «Ня будзем на каленях поўзаць перад старэйшым братам»