Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць Турэччыны ў сувязі зь ейнай вайсковай апэрацыяй на поўначы Сырыі. Раней прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп даў Міністэрству фінансаў і Дзяржаўнаму дэпартамэнту дазвол на санкцыі супраць любых турэцкіх ведамстваў, датычных да парушэньня міру і стабільнасьці на поўначы Сырыі.
Пад санкцыі, расказвае «Голас Амэрыкі», трапілі турэцкія міністэрствы ўнутраных справаў і энэргетыкі. Рахункі і нерухомасьць міністраў у ЗША замарожаныя, а амэрыканскім грамадзянам і кампаніям забаронена праводзіць зь імі фінансавыя разьлікі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Турэччына напала на сырыйскіх курдаў і што там адбываецца. 10 важных фактаўУ заяве дзяржаўнага сакратара ЗША Майка Пампэо гаворыцца, што апэрацыя Турцыі супраць сырыйскіх курдаў, якая распачалася на мінулым тыдні, падарвала намаганьні ў барацьбе з тэрарызмам, паставіла пад пагрозу жыцьцё мірных грамадзянаў і стабільнасьць усяго рэгіёну. ЗША заклікаюць Турэччыну неадкладна спыніць апэрацыю.
Прэзыдэнт ЗША ў твітэры тым часам зноў выступіў у абарону свайго рашэньня вывесьці з поўначы Сырыі амэрыканскіх вайскоўцаў, заявіўшы, што Злучаныя Штаты вырашылі свае задачы ў Сырыі і ня маюць намеру абараняць сырыйцаў ад туркаў.
Турэччына ж заяўляе, што мэта ейнага наступу, у якім удзельнічаюць і атрады ўзброенай сырыйскай апазыцыі, гэта абарона сваіх межаў ад тэрарыстаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Францыя, сьледам за Нямеччынай, спыніла экспарт зброі ў Турэччыну праз апэрацыю ў Сырыі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ААН: 130 тысяч чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы праз наступ Турэччыны ў Сырыі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сырыйскія курды заключылі пагадненьне з афіцыйным Дамаскам