Аліна Нагорная разьмясьціла ў сваім фэйсбуку заяву, дзе просіць прыцягнуць супрацоўнікаў Белстату да адміністрацыйнай адказнасьці за SMS-рассылку аб перапісе насельніцтва.
У тэксьце заявы згадваюцца SMS-паведамленьні з запрашэньнем узяць удзел у перапісе насельніцтва.
«Усе SMS былі на расейскай мове і дасылаліся на мой нумар без маёй згоды, змушаючы мяне чытаць інфармацыю на расейскай мове без маёй згоды і адмаўляючы мне ў прадастаўленьні аналягічнай інфармацыі на беларускай мове», — напісана ў заяве.
Паводле Нагорнай, гэта парушэньне заканадаўства аб мовах, бо «стварае перашкоду ў карыстаньні дзяржаўнай беларускай мовай». Паводле артыкулу 9.22 КаАП за парушэньне заканадаўства аб мовах можа пагражаць штраф ад 102 да 255 рублёў.
Нагорная заклікае накіроўваць такія заявы электроннымі зваротамі ў Менскі гарвыканкам.