Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На рэкляму беларускай мовы як роднай пачалі зьбіраць грошы


Перапіс насельніцтва ў 2009 годзе
Перапіс насельніцтва ў 2009 годзе

Дырэктар «Арт-сядзібы» Алесь Сьнег запусьціў на сэрвісе MolaMola збор грошай на кампанію #МаяМова — за тое, каб на будучым перапісе насельніцтва беларусы пазначалі роднай мовай беларускую.

Сабраць плянуецца 3000 рублёў, якія пойдуць на прома-прадукцыю (паштоўкі і стыкеры), канцэрты і імпрэзы ў Менску і рэгіёнах, выданьне песьняў і відэа па-беларуску ды іншыя ідэі.

«Адказ „беларуская“ на пытаньні перапісчыкаў аб роднай мове і мове штодзённага ўжытку мае ня толькі сымбалічнае, але і практычнае значэньне, — гаворыцца ў апісаньні праекту. — Ад колькасьці людзей, якія ў адказах назавуць беларускую мову, будзе залежаць далейшая палітыка дзяржавы. Адказам „беларуская“ вы станоўча паўплываеце на яе».

Перапіс насельніцтва Беларусі пройдзе ў верасьні 2019 году. Яго будуць праводзіць не праз інтэрнэт (гэта толькі опцыя, не асноўны шлях), а па-старому: сіламі перапісчыкаў, якія будуць абыходзіць дамы і кватэры. Але для перапісчыкаў закупяць пляншэты за 3 млн рублёў. Фармулёўка моўных пытаньняў ня зьменіцца.

Паводле перапісу 2009 году, беларускую мову назвалі роднай 53,2% насельніцтва; сярод гараджан па-беларуску гаварылі 11,3%, сярод жыхароў вёскі — 58.7%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG