Ад 3 кастрычніка пасажыры «Белавія» могуць скарыстацца паслугай папярэдняга выбару месца ў салёне самалёта падчас ці пасьля набыцьця квітка на сайце авіякампаніі. За выбар месца трэба будзе даплаціць ад 4 да 30 эўра.
Паслуга даступная ў тэставым рэжыме на рэгулярных рэйсах з/у Алматы, Нурсултан, Ашхабад, Баку, Барсэлёну, Батумі, Ерэван, Жэнэву, Ларнаку, Лёндан, Парыж, Тбілісі,
У авіякампаніі адзначаюць, што даплата за выбар месца — дадатковая паслуга, бясплатна абраць месца ў самалёце можна падчас анлайн-рэгістрацыі на рэйс.