Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск у тройцы лідэраў сярод авіямаршрутаў з Кіева


Ілюстрацыйнае фота. Нацыянальны аэрапорт «Менск» ©Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота. Нацыянальны аэрапорт «Менск» ©Shutterstock

Сёлета ў студзені—ліпені авіярэйсы з Кіева ў Менск занялі трэцяе месца ў рэйтынгу найбольш папулярных міжнародных кірункаў, якія абслугоўвае міжнародны аэрапорт «Кіеў» (у Жулянах).

Як паведамілі Свабодзе ў прэсавай службе аэрапорту, Менск саступае толькі Шарм-эль-Шэйху (Эгіпет) і Варшаве (Польшча) і апярэджвае Анкару (Турэччына), Вену (Аўстрыя), Рым (Італія) і Бэрлін (Нямеччына).

Безумоўным лідэрам беларускі напрамак быў у красавіку і траўні. Сярод унутраных рэйсаў наперадзе Адэса, Запарожжа і Львоў.

Агульная колькасьць пасажыраў, якія скарысталіся міжнароднымі рэйсамі з аэрапорту «Кіеў», склала больш як 1,5 мільёна грамадзян.

Рэйсы з Кіева ў Менск і зь Менску ў Кіеў ажыцьцяўляюць дзьве кампаніі — беларуская «Белавія» і ўкраінская «Міжнародныя авіялініі Ўкраіны».

Беларусь і Ўкраіна пашырылі ўзаемныя авіязносіны ў лістападзе 2015 году з ініцыятывы ўкраінскага боку ў сувязі з забаронай авіяпералётаў паміж Украінай і Расеяй пасьля пачатку ўзброенага канфлікту на Данбасе.

З 2016 году беларуская дзяржаўная кампанія «Белавія» ўваходзіць ў тройку лідэраў сярод перавозчыкаў па колькасьці палётаў ва ўкраінскай паветранай прасторы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG