Ад 16 верасьня набыла моц пастанова (PDF) міністэрстваў транспарту і ўнутраных справаў аб зьменах у парадак надгляду ў мэтах авіяцыйнай бясьпекі.
Паводле пастановы, надгляд пасажыраў цяпер будзе праводзіцца ня толькі супрацоўнікамі падразьдзяленьня авіяцыйнай бясьпекі.
Калі ў час надгляду выявяць выбухоўку, супрацоўнік аэрапорту ня зможа сам нешта рабіць са знаходкай — мусіць зьвярнуцца да супрацоўнікаў органаў унутраных справаў.
Паводле новых правілаў, усю электроніку (як то фота- і відэакамэры, мабільныя тэлефоны, пляншэты і кампутары) трэба пры надглядзе даставаць з ручной паклажы і класьці ў асобную скрыню на транспартэр.
Электронныя парагенэратары цяпер нельга здаваць у багаж, бо іхныя батарэі мусяць быць абароненыя ад выпадковай актывацыі. Цяпер электронныя цыгарэты давядзецца мець пры сабе ў час палёту. А ў багаж можна здаваць адзін іртутны тэрмомэтар на чалавека.