На панядзелак і аўторак абвясьцілі «аранжавы ўзровень небясьпекі». Будзе моцны вецер

Наступствы моцнага ветру ў Менску, архіўнае фота

Днём 30 верасьня на паўднёвым захадзе Беларусі і 1 кастрычніка на ўсёй тэрыторыі Беларусі чакаецца моцны вецер з парывамі да 15–20 м/с, папярэджваюць мэтэаролягі. Абвешчаны «аранжавы ўзровень небясьпекі».

Такі прагноз значыць сапраўдную небясьпеку ня толькі матэрыяльнай шкоды і перашкодаў сацыяльна-эканамічнай дзейнасьці, але і магчымасьць чалавечых ахвяраў. Але гэта яшчэ не «чырвоны ўзровень» — не ўраган.

На выпадак моцнага ветру МНС мае асобныя рэкамэндацыі.

На дзень 30 верасьня прагназуюць таксама дажджы на большай частцы тэрыторыі Беларусі. У асобных раёнах на паўднёвым захадзе магчымыя навальніцы, зранку магчымы туман. Тэмпэратуру прагназуюць да +12..+19°С, на паўднёвым усходзе да +22.