Пераклад на беларускую мову кнігі Мойшэ Кульбака «Панядзелак» уключылі ў доўгі сьпіс прэміі Карласа Шэрмана. Зь ідышу кнігу пераклаў журналіст Радыё Свабода Сяргей Шупа.
У рамане Кульбака апісваюцца падзеі часоў расейскай рэвалюцыі ў нейкім дастаткова буйным, але дакладна не акрэсьленым горадзе. Сам аўтар у тыя часы жыў у Менску і Вільні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кульбак, «У-вэй» і сюіта Эдварда ГрыгаКульбак быў арыштаваны ў верасьні 1937-га ў Менску. Яго асудзілі як чальца контрарэвалюцыйнай трацкісцка-тэрарыстычнай групоўкі да найвышэйшай меры пакараньня — расстрэлу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рая Кульбак, дачка забітага паэтаПрэмія імя Карласа Шэрмана за найлепшую перакладную кнігу была заснаваная Саюзам беларускіх пісьменнікаў, Беларускім ПЭН-Цэнтрам і Міжнародным дабрачынным фондам «Вяртаньне» ў 2016 годзе.