Беларусь далучылася да Стакгольмскай канвэнцыі аб стойкіх арганічных забруджвальніках (САЗ), — піша БелТА, — і паабяцала да 2028 году цалкам абясшкодзіць адкіды з утрыманьнем поліхляраваных біфэнілаў. Гэта адзін з самых небясьпечных для прыроды і людзей тып арганічных злучэньняў.
Стойкія арганічныя забруджвальнікі
- вельмі таксычныя,
- назапашваюцца ў арганізмах і абʼектах навакольнага асяродзьдзя,
- нават у малых канцэнтрацыях шкодзяць здароўю і прыродзе.
Падарунак з СССР
На 700 прадпрыемствах краіны ляжаць каля 4 тысяч тон адкідаў з утрыманьнем САЗ. Збольшага — трансфарматары і кандэнсатары савецкіх часоў. Гэта стварае пагрозу для людзей і прыроды ў выпадку надзвычайнага здарэньня.
Як будзе вырашацца праблема САЗ
Забруджаныя адкіды
- зьвязуць з паасобных складоў на цэнтралізаваныя пляцоўкі,
- зьмесьцяць у спэцыяльныя кантэйнэры,
- перавязуць у адну з краінаў Эўразьвязу,
- бясьпечна ўтылізуюць на спэцыялізаваным прадпрыемстве.
Да чэрвеня 2020 году плянуюць такім чынам пазбавіцца ад 22,5 т адкідаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі назвалі гарады з самым забруджаным паветрам. А што ў Беларусі?