Прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бердымухамедаў упершыню за больш чым дзесяць дзён зьявіўся на дзяржаўнай тэлевізіі, паведамляе Радыё Азалтык.
Як перадае праграма «Ватан» туркмэнскай тэлевізіі, Бердымухамедаў актыўна адпачывае. У вечаровым эфіры быў паказаны рэпартаж, як туркмэнскі лідэр езьдзіць на ровары, на кані і страляе з аўтаматычнай зброі.
Таксама, паводле дзяржаўнай тэлевізіі, Бердымухамедаў за стырном спартовага аўтамабіля праехаўся па пустыні Каракумы, даехаўшы ды газавага кратэра Дарваза, больш вядомага як «Брама пекла».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Туркмэністане затрымліваюць распаўсюднікаў чутак пра сьмерць прэзыдэнтаГэта яго першае зьяўленьне на ТВ больш чым за дзесяць дзён. Апошні раз яго паказвалі 24 ліпеня — пасьля таго, як распаўсюдзіліся чуткі пра ягоную сьмерць. Але кадры, паказаныя 24 ліпеня, выклікалі сумневы спэцыялістаў-тэлевізійнікаў, якія палічылі, што здымкі ідэнтычныя паказаным у праграме «Ватан» ад 10 траўня гэтага году.
Раней афіцыйныя СМІ паведамлялі пра тое, што кіраўнік Туркмэністану на цэлы месяц пайшоў у працоўны водпуск — з 15 ліпеня па 15 жніўня. Бердымухамедаўу папярэднія гады не хадзіў у такі доўгі адпачынак. Акрамя таго, нават калі ён знаходзіўся на адпачынку, дзяржаўныя СМІ штодня паведамлялі пра тое, чым заняты прэзыдэнт краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Туркмэнскі прэзыдэнт зьнік, а ўрад балюе на курорце. ВІДЭАДоўгая адсутнасьць прэзыдэнта ў публічным жыцьці і мэдыяпрасторы спарадзіла розныя чуткі сярод насельніцтва краіны, перадаюць карэспандэнты Радыё Азатлык у розных рэгіёнах Туркмэністану.
21 ліпеня ў сацыяльных сетках зьявіліся паведамленьні пра тое, што кіраўнік дзяржавы памёр 20 ліпеня ад вострай нырачнай недастатковасьці. У той жа дзень інфармацыйнае агенцтва ТАСС паведаміла са спасылкай на амбасаду Грузіі ў Расеі пра тое, што паведамленьні пра сьмерць прэзыдэнта Туркмэністана Гурбангулы Бердымухамедава не адпавядаюць рэчаіснасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мяне пахавалі і цябе могуць». Куды зьнікаюць і як паміраюць прэзыдэнтыНа фоне паведамленьняў, а затым абвяржэньня інфармацыі пра сьмерць прэзыдэнта Туркмэністану, у сацыяльных мэдыя зьявіліся відэазвароты прадстаўнікоў туркмэнскай эстрады, якія заклікалі ня верыць «ілжывым паведамленьням» пра «стан прэзыдэнта» і разьмяшчаць на сваіх старонках у сацсетках публікацыі з хэштэгам #duryalan (# стопложь).
Усьлед за публікацыямі прадстаўнікоў туркмэнскай эстрады ў сацыяльных мэдыя зьявіліся шматлікія паведамленьні ад імя «звычайных грамадзян», у якіх выяўляецца крытыка і абурэньне ў адрас крыніц, якія паведамлялі інфармацыю аб сьмерці прэзыдэнта Туркмэністану.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стаматоляг, рэпэр і «Рэмба». Хто такі Гурбангулы Бердымухамедаў, які не аддае грошы Лукашэнку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяліць «скуру прэзыдэнта» дачасна. Чуткі пра сьмерць Бердымухамедава абвяргаюцца, але ніхто ня бачыў яго жывым