Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туркмэнскі прэзыдэнт зьнік, а ўрад балюе на курорце. ВІДЭА


Курорт «Аваза»
Курорт «Аваза»

Туркмэнская дзяржаўная тэлевізія паказала рэпартаж пра тое, як кіраўнікі ўрада Туркмэністана праводзяць свой адпачынак у нацыянальнай турыстычнай зоне «Аваза» на ўзьбярэжжы Касьпійскага мора.

У тэлесюжэце можна ўбачыць, як вышэйшае кіраўніцтва дзяржавы, у тым ліку старшыня Мэджліса і намесьнікі старшыні Кабінэта Міністраў выконваюць фізычныя практыкаваньні. Але ў гэты раз у калектыўным занятку спортам ня ўдзельнічаў прэзыдэнт Туркмэністана Гурбангулы Бэрдымухамэдаў.

Па паведамленьні дзяржаўных СМІ, з 15 ліпеня па 15 жніўня прэзыдэнт знаходзіцца ў адпачынку.

Чаму доўгая адсутнасьць Бырдымухамэдава выклікае пытаньні:

  • У адрозьненьне ад мінулых гадоў, сёлета не абвясьцілі, дзе праводзіць свой адпачынак кіраўнік дзяржавы.
  • Ня было таксама абвешчана на каго ўскладзеныя абавязкі вышэйшай асобы дзяржавы на час адсутнасьці прэзыдэнта.
  • 27 ліпеня ў курорце «Аваза» адбылося адкрыцьцё манумэнта «Зьзяньне Авазы». Паводле паведамленьняў афіцыйных СМІ, Бэрдымухамэдаў ня браў удзел ва ўрачыстай цырымоніі.

Паводле дзяржаўнага ТБ, 24 ліпеня прэзыдэнт азнаёміўся з праектамі будаванага Ашгабад-сіці.

20-21 лiпеня зьвіліся непацьверджаныя паведамленьні пра сьмерць туркмэнскага прэзыдэнта. Інфармацыю ў сацыяльных сетках пазьней падхапілі расейскія СМІ. Яе потым абверглі пасольствы Туркмэністана ў Маскве і Бішкеку.

Але афіцыйныя СМІ Туркмэністана 21 ліпеня, у дзень калі гэтыя паведамленьні шырока распаўсюджваліся ў інтэрнэце, абмежаваліся толькі публікацыяй віншавальнага пасланьня прэзыдэнта мэдработнікам з нагоды прафэсійнага сьвята.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG