Паводле інфармацыі з афіцыйнага тэлеграм-каналу беларускай міліцыі, 21 ліпеня ў 8.30 на тэлефоне 102 затэлефанавалі ўрачы адной зь менскіх бальніц. Яны паведамілі пра здарэньне ў раёне Каменная горка, адкуль у бальніцу трапіла 8-гадовая дзяўчынка з моцным крывацёкам галавы.
«На месца здарэньня неадкладна выехала сьледча-апэратыўная група, — гаворыцца ў паведамленьні міліцыі. — У выніку першапачатковых мерапрыемстваў устаноўлена, што траўмавала дзіця маці. Па папярэдніх дадзеных, 37-гадовая жанчына некалькі разоў ударыла дачку малатком».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гомлі шукаюць маці, якая падкінула немаўля ў лякарню. Фота запіскіНа дадзены момант у кватэры, адкуль 8-гадовая дзяўчынка трапіла ў лякарню, працуюць праваахоўнікі. Яе маці затрыманая і накіраваная ў мэдыцынскую ўстанову для вызначэньня псыхічнага і фізычнага стану.