Цырымонія закрыцьця ІІ Эўрапейскіх гульняў пройдзе ў Менску на стадыёне «Дынама» увечары 30 чэрвеня. Ужо вядома, што разам з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам яе будуць глядзець як мінімум прэзыдэнты яшчэ трох краін. Гэта Уладзімір Пуцін з Расеі і Армэн Саркісян з Армэніі. А таксама прэзыдэнт Таджыкістану Эмамалі Рахмон.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Сэрбіі: Лукашэнка ледзь ня плакаўНа цырымоніі адкрыцьця Эўрагульняў Расею прадстаўляў прэм’ер Дзьмітрый Мядзьведзеў. Акрамя яго на «Дынама» прысутнічалі кіраўнік Малдовы Ігар Дадон, Рамзан Кадыраў з Чачэніі, кіраўнік сэрбскай часткі Босьніі і Герцэгавіны Міларад Додзік і прэзыдэнт Косава Хашым Тачы. Апошняга Беларусь на Эўрагульні не запрашала, ён прыехаў на запрашэньне кіраўніцтва Эўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. Менавіта праз прысутнасьць косаўскага лідэра на «Дынама» здарыўся гучны скандал — за цырымоніяй адмовіўся назіраць прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч.