Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Людзям з інваліднасьцю не хапіла льготных білетаў на закрыцьцё Эўрагульняў


Адкрыцьцё Эўрапейскіх гульняў у Менску. 21 чэрвеня 2019 году
Адкрыцьцё Эўрапейскіх гульняў у Менску. 21 чэрвеня 2019 году

Замест ільготных квіткоў ім прапануюць купляць звычайныя — даражэйшыя амаль у 7 разоў.

Сямёра сяброў, якія маюць групу па інваліднасьці, хацелі набыць ільготныя квіткі на закрыцьцё Эўрагульняў, іх кошт — 11 рублёў. Адправілі заяўкі на сайт Ticketpro, які займаецца продажам квіткоў, але ім ператэлефанавалі і сказалі, што льготныя квіткі ўжо скончыліся, і прапанавалі набыць квіткі за поўны кошт — па 70 рублёў, паведамляе Tut.by.

«Крыўдна, бо ад арганізатараў мы чулі, што для людзей з інваліднасьцю будзе магчымасьць набыць квіткі са зьніжкай. На сайце продажу квіткоў яшчэ поўна свабодных месцаў, наўрад ці іх за два дні прададуць, закрыцьцё ў нядзелю. Чаму ж не прадаць гэтыя квіткі, хай і па льготнай цане? Або лепш, каб трыбуны былі зусім пустыя?» — распавёў адзін з кампаніі сяброў Яўген.

У кампаніі Ticketpro патлумачылі, што «цырымонія закрыцьця выклікае ажыятаж».

«Цырымонію адкрыцьця гульняў наведалі каля 50 чалавек з інваліднасьцю, на цырымоніі закрыцьця будзе ў два-тры разы больш чалавек, — заявіла прадстаўнік дырэкцыі арганізацыі Вольга Крупкевіч. — Свабоднымі засталіся верхнія ярусы — 25-27-я шэрагі, ня думаю, што чалавеку з інваліднасьцю такі варыянт падыдзе, але мы гатовыя разгледзець паўторна індывідуальныя заяўкі. Для гэтага трэба запоўніць форму на сайце білетнага апэратара».

Цырымонія закрыцьця Эўрагульняў адбудзецца 30 чэрвеня на менскім стадыёне «Дынама».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG