10 006 подпісаў сабрана на сайце petitions.by супраць законапраекту, які забараняе браць другую адтэрміноўку ад войска на час вучобы. Петыцыю ўжо накіравалі дэпутатам.
Стваральнікі пэтыцыі патрабуюць не прымаць законапраект, які прадугледжвае, што адтэрміноўку ад вайсковай службы будуць даваць толькі адзін раз для тых, хто вучыцца на вочнай форме адукацыі:
- сярэдняй спэцыяльнай,
- прафэсійна-тэхнічнай,
- першай ступені вышэйшай (бакаляўрыят).
Адтэрміноўкі ня будзе для навучаньня ў магістратуры або асьпірантуры (выключэньне — калі на навучаньне накіроўваюць дзяржаўныя органы).
Пра такія магчымыя зьмены (калі законапраект ухваляць) стала вядома 24 чэрвеня; пра гэта паведаміла дэпутатка Ганна Канапацкая. За гадзіну пад пэтыцыяй падпісаліся 1300 чалавек. А за тры гадзіны зварот набраў больш як 3300 подпісаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пэтыцыю за адтэрміноўкі студэнтам ад войска за гадзіну падпісалі больш за 3000 чалавек ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінабароны патлумачыла, чаму хоча скараціць адтэрміноўкі на вучобу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што хочуць зьмяніць ў правілах прызыву ў войска. Адной карцінкай