Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што хочуць зьмяніць ў правілах прызыву ў войска. Адной карцінкай


Калі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ухваляць законапраект, правілы для студэнтаў усіх ступеняў адукацыі зьменяцца. Тлумачым, як.

Па новым законапраекце, які апублікавала ў сябе ў Telegram-чаце дэпутатка Ганна Канапацкая адтэрміноўку ад войска будуць даваць толькі адзін раз для ўсіх ступеняў адукацыі.

Гэта значыць, што калі вы адвучыліся ў ПТВ ці іншай установе сярэдняй адукацыі і ўжо бралі адтэрміноўку, новую вам не дадуць, калі вы паступаеце ў ВНУ. Сьпярша давядзецца адслужыць.

Калі ва ўнівэрсытэт вы паступілі ў 17 гадоў, то давучыцца вам дадуць. Гэта значыць ад закону выйграюць тыя, хто пайшоў у школу ў 6 гадоў.

Таксама законапраектам прадугледжана, што калі вы не зьявіліся ў ваенкамат, то можаце трапіць у чорны сьпіс і не зможаце выехаць за мяжу і ўладкавацца на працу ў дзяржаўную ўстанову.

Пакуль Палата прадстаўнікоў яшчэ не ўхваліла праект, супраць яго стварылі пэтыцыю, пад якой вельмі хутка расьце колькасьць подпісаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG