Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэтыцыю за адтэрміноўкі студэнтам ад войска за гадзіну падпісалі больш за 3000 чалавек

абноўлена

Супраць законапраекту, які забараняе браць другую адтэрміноўку ад войска на час вучобы, стварылі пэтыцыю.

Стваральнікі пэтыцыі патрабуюць не прымаць законапраект, які прадугледжвае, што адтэрміноўку ад вайсковай службы будуць даваць толькі адзін раз для тых, хто вучыцца на вочнай форме адукацыі:

  • сярэдняй спэцыяльнай,
  • прафэсійна-тэхнічнай,
  • першай ступені вышэйшай (бакаляўрыят).

Адтэрміноўкі ня будзе для навучаньня ў магістратуры або асьпірантуры (выключэньне – калі на навучаньне накіроўваюць дзяржаўныя органы).
За гадзіну пад пэтыцыяй падпісаліся 1300 чалавек. А за тры гадзіны зварот набраў больш як 3300 подпісаў.

Калі пад пэтыцыяй будзе 8869 чалавек, яе плянуецца накіраваць у Палату прадстаўнікоў, якая мае разглядаць прапанаваныя зьмены ў заканадаўства.

Пра такія магчымыя зьмены (калі законапраект ухваляць) стала вядома 24 чэрвеня; пра гэта паведаміла дэпутатка Ганна Канапацкая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG