За паўгода Беларусь зарабіла на пастаўках нафтапрадуктаў на 431 мільён даляраў менш, чым летась.
Экспарт беларускіх нафтапрадуктаў за мяжу за паўгода скараціўся на 17%. Гэта зьвязана з пастаўкай няякаснай расейскай нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы ў красавіку, паведамляе БелаПАН.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь патрабуе ад Расеі 155 мільёнаў даляраў кампэнсацыі за забруджаную нафтуАгулам са студзеня па красавік Беларусь зарабіла на нафтапрадуктах на 18% менш, чым летась за такі ж пэрыяд. У грашовым вымярэньні Беларусь згубіла 431 мільён даляраў у параўнаньні з такім жа пэрыядам у мінулым годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Макей заявіў, што беларуска-расейская працоўная група не абміне нафтавых праблемаўТаксама Беларуская нафтавая кампанія зьвязвае зьмяншэньне экспарту нафтапрадуктаў з павялічэньням попыту на зьнешнім рынку.
У красавіку беларускія НПЗ вымушаныя былі спыніць пастаўкі нафтапрадуктаў у краіны ЭЗ з-за няякаснай расейскай нафты, якая паступіла для перапрацоўкі. Першапачаткова страты Беларусі ацэньваліся ў больш чым у 100 мільёнаў даляраў. Пазьней сума стратаў вырасла да 155 мільёнаў даляраў.
Беларуска-расейскі «нафтавы канфлікт». Асноўнае
- 11 красавіка 2019 году Аляксандар Лукашэнка прыгразіў закрыць на рамонт нафтаправод, па якім расейская нафта ідзе ў Эўропу. Гэтак ён адрэагаваў на абмежаваньні, якія Расея ўвяла на імпарт прадуктаў харчаваньня зь Беларусі.
- Гаворка ідзе пра паўднёвую галіну нафтаправоду «Дружба», апэратар якой — ААТ «Гомельтранснафта Дружба». Па ёй ідзе транзыт расейскай нафты ў Польшчу, Украіну, Вугоршчыну, Нямеччыну.
- 21 красавіка Беларусь прыняла рашэньне часова абмежаваць экспарт нафтапрадуктаў, бо беларускія НПЗ атрымалі партыю няякаснай расейскай нафты: узровень хлярыдаў вырас у 20 і больш разоў, сьцьвярджае афіцыйны Менск. На Мазырскім НПЗ заявлі, што няякасная нафта пашкодзіла дарагое абсталяваньне.
- Расейскі бок прызнаў факт пастаўкі няякаснай нафты.
- Беларускі бок заяўляе, што страты ад спыненьня паставак могуць скласьці некалькі сотняў мільёнаў даляраў.
- 23 красавіка намесьнік гендырэктара Беларускай нафтавай кампаніі (БНК) Сяргей Грыб паведаміў, што празь няякасную расейскую нафту Беларусь вымушана прыпыніла экспарт сьветлых нафтапрадуктаў (бэнзін і дызпаліва) ва Ўкраіну, Польшчу і краіны Балтыі.
- Таксама Грыб заявіў, што Беларусь гатовая да канца году пачаць альтэрнатыўныя расейскай пастаўкі нафты: адзін з варыянтаў — праз марскія парты краінаў Балтыі, другі — праз Адэсу і нафтправод Адэса—Броды на Мазырскі НПЗ.
- Пытаньні да якасьці расейскай нафты паўсталі на фоне спрэчак Беларусі і Расеі, калі Масква адхіліла прапанову Менску павялічыць тарыф на транзыт нафты адразу на 23,1% у сувязі з захадамі экалягічнай бясьпекі.
-
26 красавіка расейцы завялі крымінальную справу аб забруджваньні нафты. Меркавана, хлёрарганіку ўкінулі праз прыватны трубаправод у Самарскай вобласьці.
27 красавіка прэмʼер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў загадаў цягам 7 дзён пакараць адказных за забруджаньне нафты ў трубапровадзе «Дружба».
- 20 стузеня 2020 году Беларусь дамовілася з расейскім бокам пра падыходы і мэтодыку кампэнсацыі за забруджаную нафту