Міністэрства замежных спраў Беларусі расказала, хто з вышэйшых кіраўнікоў будзе прысутнічаць на цырымоніі адкрыцьця II Эўрапейскіх гульняў.
Чакаецца прыезд прэзыдэнта Азэрбайджану Ільхама Аліева — ягоная краіна была гаспадыняй першых у гісторыі Эўрагульняў.
Таксама анансаваная прысутнасьць прэзыдэнта Грузіі Саламэ Зурабішвілі, прэзыдэнта Малдовы Ігара Дадона і прэзыдэнта Сэрбіі Аляксандра Вучыча.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 720 машын хуткай дапамогі, 3 лякарні. На што б хапіла грошай, якія пойдуць на ЭўрагульніПрэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін да Менску не даедзе, прышле замест сябе кіраўніка ўраду Дзьмітрыя Мядзведзева. Іншыя суседзі (Украіна, Літва, Латвія, Польшча) цікавасьці да спартовай падзеі ня выказалі.
Босьнія і Герцагавіна будзе прадстаўлена на ўзроўні старшыні прэзыдыюму Міларада Додзіка. Яшчэ заявіў пра жаданьне стаць госьцем Эўрагульняў кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі Расеі Рамзан Кадыраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стадыён «Дынама» і ложкі для студэнцкай вёскі: што застанецца ў Менску пасьля ЭўрагульняўПлянуецца ўдзел кіраўнікоў міжнародных і рэгіянальных арганізацый, у тым ліку генэральнага сакратара Цэнтральна-Эўрапейскай ініцыятывы Рабэрта Антаніёні, намесьніка генэральнага дырэктара UNESCO Нады Аль-Нашыфа, старшыні калегіі Эўразійскай эканамічнай камісіі Тыграна Саркісьяна, дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Грыгорыя Рапоты, генэральнага дырэктара сакратарыяту Рады дзяржаў Балтыйскага мора Майры Моры і некаторых іншых эўрачыноўнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму менскія гатэлі не паднялі цэны да Эўрагульняў і адкуль прыедуць турысты ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падчас Эўрагульняў забаранілі заклікаць да несанкцыянаваных акцый і абмежавалі запуск дронаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Папараць-кветка і Саладуха. Што беларускага будзе на Эўрагульнях? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькі будуць каштаваць Эўрагульні для Беларусі