Менск перад Эўрагульнямі. Вялікі фотарэпартаж
Абʼёмны надпіс на плошчы незалежнасьці стаў папулярным месцам для сэлфі ў розных ракурсах
Шарэнгі парасонаў летніх кавярняў на пачатку праспэкта Пераможцаў
Кастрычніцкую плошчу запоўнілі часовымі намётамі
У студэнцкай вёсцы, куды заселяць удзельнікаў гульняў, паставілі сцэну
Гіганцкі стэнд з талісманам гульняў Лесікам на Кастрычніцкай плошчы
Часовыя павільёны занялі столькі месца, што часам няма як разьмінуцца, каб ня выйсьці на газон
Такім да канца гульняў будзе від на палац прафсаюзаў на Кастрычніцкай плошчы
Сьпёка каля Менск-арэны
Трыбуны на Кастрычніцкай плошчы. Тут будзе старт і фініш шашэйных гонак 22 і 23 чэрвеня
Праезную частку праспэкта Незалежнасьці на Кастрычніцкай плошчы ўжо адгарадзілі
Каля палацу спорту падрыхтавалі бэтонныя блёкі
Удзельнікаў Эўрагульняў будуць вазіць на спэцыяльным транспарце, у тым ліку на такіх легкавіках Geely
Службу бясьпекі гульняў можна пазнаць па сініх камізэльках з адблісковымі палосамі
Арганізатары кажуць пра 8000 валанцёраў
Кастрычніцкая плошча ў пастаяннай гатоўнасьці ўражваць гасьцей Менску чысьцінёй і парадкам
Цэньнік у мэдыябары стадыёна «Дынама»
Эмблема Эўрапейскіх гульняў у клюмбе пры выхадзе з чыгуначнага вакзалу
Плошча дзяржаўнага сьцягу таксама ператвараецца ў абʼект гульняў
Лесік на плошчы Якуба Коласа
На інтэрнаце ўнівэрсытэтут фізкультуры цалкам замянілі фасад. А ў апошнія дні перад гульнямі рамантуюць плітку на ходніку
Менск-арэна чакае натоўпаў заўзятараў