Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На адкрыцьці Эўрагульняў засьпявае амэрыканскі рокер, які выступаў у акупаваным Крыме 


Джо Лін Тэрнэр у Менску
Джо Лін Тэрнэр у Менску

Амэрыканскі сьпявак і аўтар песень Джо Лін Тэрнэр, вядомы па супрацы з Deep Purple, Rainbow, Yngwie Malmsteen’s Rising Force, Mother’s Army ды іншымі групамі, выступіць у Менску падчас цырымоніі адкрыцьця ІІ Эўрапейскіх гульняў.

Ён браў удзел у рэпэтыцыі цырымоніі запальваньня агню 16 чэрвеня ў Менску.

Апошнім часам 67-гадовага Тэрнэра ня раз крытыкавалі за канцэрты ў акупаваным Расеяй Крыме.

«Калі я ўпершыню прыехаў у Крым, то адразу ў яго закахаўся і цяпер не хачу зь ім расставацца, — казаў ён на прэс-канфэрэнцыі ў Сымфэропалі ў жніўні 2015 году. — Я калісьці напісаў песьню „Змагар за свабоду“, дык вось яна дакладна апісвае тое, чым я заняты да гэтага часу».

Некалькі гадоў таму Джо Лін Тэрнэр ажаніўся зь беларускай. Ягонай жонкай стала юрыстка Мая Козырава.

Ад таго часу ён досыць часта бывае ў Беларусі: летась удзельнічаў у сьвяткаваньні 999-й гадавіны Берасьця, а сёлета выступаў у Менску з прэзыдэнцкім аркестрам. Ён заяўляў, што захоплены палітыкай Аляксандра Лукашэнкі і ня супраць застацца тут жыць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG