Генэральны прагон запальваньня агню ІІ Эўрапейскіх гульняў прайшоў увечары 16 чэрвеня на плошчы Дзяржаўнага сьцяга ў Менску. Сотні валянтэраў, беларускія алімпійскія чэмпіёны і зоркі сцэны рэпэтавалі цырымонію запальваньня агню. Сярод запрошаных артыстаў — экс-вакаліст Deep Purple Джо Лін Тэрнэр.