Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізатары Эўрагульняў расказалі, навошта ў цэнтры Менску паставілі белыя намёты


Так выглядаюць намёты да Эўрагульняў
Так выглядаюць намёты да Эўрагульняў

У цэнтры Менску зьявіліся шматлікія белыя намёты: іх паставілі на Кастрычніцкай плошчы, каля Палаца спорту, каля «Менск-Арэны». Свабода даведалася, для чаго іх будуць выкарыстоўваць.

Намёты, што зьявіліся ў цэнтры Менску, будуць выкарыстоўвацца для роварных гонак, якія пройдуць у праграме Эўрагульняў у Менску. Гонкі стартуюць на Кастрычніцкай плошчы. У намётах будзе мэдыцынская дапамога, ахова, арганізатары гульняў.

Пра гэта Свабодзе паведамілі ў прэс-службе фонду «Дырэкцыя II Эўрапейскіх гульняў 2019 году». Ежу і сувэніры ў гэтых намётах прадаваць ня будуць. Белы колер для іх выбралі, каб менш награваліся.

Эўрагульні стартуюць у Менску 21 чэрвеня. Вядома, што яны каштуюць Беларусі ня менш за 72 мільёны даляраў. Для гульняў закупілі спартовы інвэнтар, мэблю ў студэнцкую вёску, пабудавалі некалькі спартовых аб’ектаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG