Лічба дня: колькі чыноўнікаў, прызначаных Лукашэнкам, зарэгістраваныя ў сацсетках

Аляксандар Лукашэнка 11 чэрвеня прызначыў 12 чыноўнікаў. Свабода паглядзела, колькі зь іх зарэгістраваныя ў сацсетках пад сваім імем.

Хто і дзе зарэгістраваны?

  • Міністрар аховы здароўя Уладзімер Каранік мае профіль у фэйсбуку. Апошні раз ён публічна абнаўляў статус у 2016 годзе — чэкініўся ў Амстэрдаме.
  • Чалец праўленьня Нацыянальнага банку Ілона Лядніццкая зарэгістраваная ў сацыяльнай сетцы «Одноклассники». Апошні раз чыноўніца заходзіла на сваю старонку ў сьнежні 2018 году.
  • Намесьнік старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Руслан Стахар мае старонку ў сетцы «Одноклассники», але не публікаваў там нічога, акрамя асабістых зьвестак. З названых чыноўнікаў Стахар часьцей за ўсё заходзіў на сваю старонку, апошні раз раз у профіль заходзілі ў дзень прызначэньня 11 чэрвеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ня толькі «справа мэдыкаў». Чым яшчэ запомніўся папярэдні міністар аховы здароўя