Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі звольніў 15 губэрнатараў


Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі звольніў 15 кіраўнікоў абласных дзяржаўных адміністрацый, паведаміў намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Руслан Рабашапка.

Паводле яго словаў, кіраўнікі Чарнігаўскай, Хмяльніцкай, Хэрсонскай, Цярнопальскай, Сумскай, Палтаўскай, Мікалаеўскай, Львоўскай, Кіраваградзкай, Кіеўскай, Івана-Франкоўскай, Запароскай, Закарпацкай і Валынскай абласьцей былі вызваленыя ад сваіх абавязкаў на прапанову ўраду. Акрамя таго, звольнены таксама кіраўнік Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

10 чэрвеня прэс-сакратар прэзыдэнта Юлія Мендэл заявіла, што Зяленскі настойвае на звальненьні ўсіх кіраўнікоў абласных дзяржаўных адміністрацый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG